У бліжэйшыя дні ў літургіі ўспамінаем:
- у чацвер – 1 студзеня – урачыстасць абавязковая Святой Багародзіцы Марыі;
- у пятніцу – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.
-
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
у аўторак, сераду, пятніцу – у 18.00; - у чацвер – у 16.00;
- у суботу – у 10.00;
- у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.
Шчыра дзякую ўсім за ўдзел ва ўрачыстасцях Божага Нараджэння.
Віншуем з днём народзінаў Настассю, а таксама п. Дануту, якая будзе святкаваць дзень нараджэння ў бліжэйшыя дні.
Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі, а таксама іншых ахвярадаўцаў нашай парафіі.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)