На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак –у 18.00
- аўторак, чацвер - святая Імша ў 10.00
- у сераду – Раратняя Імша ў 7.00
- у нядзелю – святая Імша ў 16.00
З 17 снежня – ІІ частка Адвенту – час непасрэднай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.
Шчыра запрашаем на Раратнюю Святую Імшу – адмысловая Найсвяцейшая Ахвяра, якая служыцца вельмі зранку, і падчас якой мы ў асаблівы спосаб просім заступніцтва Дзевы Марыі. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія будуць адбывацца па серадах а 7.00. Пасля святой Імшы - малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
Прашу аб малітве за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)