На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак - святая Імша ў 18.00
- аўторак, сераду, суботу - святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 16.00
у літургіі успамінаем:
ü 15 кастрычніка (серада) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і Доктара Касцёла.
ü 17 кастрычніка (пятніца) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
ü 18 кастрычніка (субота) – свята св. Лукі, евангеліста.
У чацвер у Мінску – сустрэча духавенства архідыяцэзіі.
Па серадам – штотыдзень будзе адбывацца пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем разам прасіць заступніцва Апякункі нашай супольнасці – свае просьбы запісваем ў спецыяльны сшытак. Таксама можна запісаць інтэнцыі на складковую святую Імшу на нашым парафіяльным сайце www.kasciol.by
Месяц кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы, запрашаем на сумесную малітву .
Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі, а таксама іншых ахвярадаўцаў нашай парафіі.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)