Архіў трансляцый, якія адбыліся ў парафіі:
01.05.2020 – пятніца – успамін св. Юзафа, рамесніка
18.00 – святая Імша – + Браніслава Карпук (Гр 30)
30.04.2020 – чацвер –успамін св. Пія V
10.00 – святая Імша –
29.04.2020 – серада – свята св. Кацярыны Сіенскай, Апякункі Еўропы
18.00 – святая Імша –
- малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай
28.04.2020 – аўторак
27.04.2020 – панядзелак
18.00 – святая Імша
26.04.2020, 16.00 - святая Імша
25.04.2020, 10.00 - святая Імша
p>
24.04.2020, 18.00 - святая Імша
23.04.2020, 10.00 - святая Імша
22.04.2020, 18.00 - святая Імша
21.04.2020, 10.00 - святая Імша
20.04.2020, 18.00 - святая Імша
19.04.2020, 16.00 - святая Імша
18.04.2020, 10.00 - святая Імша
17.04.2020, 18.00 - святая Імша
16.04.2020, 10.00 - святая Імша
15.04.2020, 18.00 - святая Імша
14.04.2020, 10.00 - святая Імша
13.04.2020, 18.00 - святая Імша
12.04.2020, 16.00 - святая Імша
11.04.2020, 21.00 - Пасхальная Вігілія
10.04.2020, 19.00 - Літургія Мукі Пана
09.04.2020, 19.00 - Імша Вячэры Пана
08.04.2020, 10.00 - святая Імша
07.04.2020, 10.00 - святая Імша
06.04.2020, 18.00 - святая Імша
05.04.2020, 16.00 - святая Імша
04.04.2020, 10.00 - святая Імша
03.04.2020, 18.00 - святая Імша і Крыжовы Шлях
02.04.2020, 10.00 - святая Імша
01.04.2020, 18.00 - святая Імша
На гэтай старонцы знойдзем трансляцыю онлайн святой Імшы. Спадзяёмся, што арганізацыя трансляцый будзе адбывацца рэгулярна.
21.05.2020 – чацвер – урачыстасць Унебаўшэсця Пана
18.00 – святая Імша – + Браніслава Карпук (Гр 10)
- літанія да НПМ
22.05.2020 – пятніца
18.00 – святая Імша – + Браніслава Карпук (Гр 9)
- літанія да НПМ
23.05.2020 – субота
10.00 – святая Імша – + Браніслава Карпук (Гр 8)
- літанія да НПМ
24.05.2020 – нядзеля –VІІ Велікодная Нядзеля
16.00 – святая Імша – Int парафіі
- літанія да НПМ
Архіў трансляцый, якія адбыліся ў парафіі: спасылка
«Святымі мясцінамі з'яўляюцца тыя, якія праз асвячэнне або благаславенне, выкананае паводле прадпісанняў літургічных кніг, прызначаюцца для Божага культу або для пахавання вернікаў»
Статуты 1112
Каталіцкія храмы ў Беларусі традыцыйна называюцца касцёламі (ад лацінскага castellum невялікая камяніца). Святыня падзяляецца на тры традыцыйныя для хрысціянскага храма часткі: бабінец (прытвор, нартэкс), цэнтральную частку і прэзбітэрый (алтарную частку).
Першы каталіцкі храм у Горках быў пабудаваны ў XVI ст. Ліквідаваны ў 1866 г. пасля паўстання Кастуся Каліноўскага.
Калі ў 2006 г. распачалося аднаўленне Горацкай парафіі, багаслужэнні адбываліся ў прыватных дамах вернікаў.
У 2009 г. а. Юрый Находка, кармеліт, набыў будынак па адрасе: завулак Валадарскага 10, у якім была арганізавана часовая капліца.
У 2014 г. пры падтрымцы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Kirche in Not парафіяльнай супольнасцю быў набыты закінуты будынак, сумежны з парафіяльным домам.
У 2014-2015 гг. былі праведзеныя некаторыя рамонтныя працы.
19 верасня 2015 г. будынак будучай капліцы быў асвечаны біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.
У 2016 г. - распачалася працэдура па афармленні будынка як культавай пабудовы – м.інш.рашэннем Горацкага райвыканкама будынак быў пераведзены ў нежылы фонд, падрыхтавана неабходная праектная дакументацыя.
На сённяшні дзень парафія пры дапамозе людзей добрай волі працягвае рамонтныя працы па прыстасаванні будынка ў якасці парафіяльнай святыні.
Выгляд нашай парафіяльнай святыні пасля завяршэння ўсіх прац плануецца такі:
Распачалася дадзеная ініцыятыва ў кастрычніку 2016г. па ініцыятыве а. Віталія Чабатара, місіянера-клярэтына з Магілёва. 18 кастрычніка развіццё "Ружанцовай круцыяты" паблагаславіў біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. На сённяшні дзень да ініцыятывы далучылася больш каля 260 чалавек – не толькі з Магілёўшчыны, але з розных куткоў Беларусі.
“Ружанцовая круцыята” – сумесная малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”.
Умовы ўдзелу: прыняцце абавязку штодзённай малітвы прынамсьці 1 таямніцай Ружанца (гэтую інтэнцыю можна дадаваць да іншых інтэнцый, калі молімся ружанцовай малітвай, нп. за бацькоў, за памерлых ігд.); падпісанне адпаведнай Дэкларацыі аб гэтым.
Жадаючых далучыцца да дадзенай ініцыятывы просім звяртацца да душпастыраў Магілёўшчыны.
„Ружанцовая малітва з’яўляецца вялікай дапамогай для чалавека нашага часу, бо яна дае спакой і зацяроджанасць; Можна сказаць, што яна ўводзіць нашае жыццё ў Божыя таямніцы і скіроўвае Бога да нашага жыцця”.
Ян Павел ІІ
Для сувязі і дадатковай інфармацыі:
а. Віталій Чабатар CMF
а/я 21, 212036 Магілёў
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
тэл. +375298498083
Парафіяльны бюлетэнь Emmaus - лісток, у якім можна будзе знайсці парафіяльныя абвесткі, навіны з жыцця Касцёла, нядзельнае Евангелле з кароткім разважаннем, а таксама іншую спадзяемся – карысную інфармацыю для нашай духоўнасці.
“Emmaus” - так называлася невялікая мясцовасць недалёка ад Ерусаліма, у дарозе да якой вучні Хрыста сустракаюць Уваскрослага. Мы прагнем, каб і нашая невялікая парафіяльная супольнасць стала асяродкам, у якім кожны чалавек, які шукае Бога, мог Яго знайсці сярод нас.
Архіў нумароў:
№17 ад 1 чэрвеня 2014г.
№16 ад 25 мая 2014г.
№15 ад 18 мая 2014г.
№15 ад 18 мая 2014г.
№14 ад 11 мая 2014г.
№12 ад 27 красавіка 2014г.
№11 ад 20 красавіка 2014г.
№10 ад 13 красавіка 2014г.
№9 ад 6 красавіка 2014г.
Паважаны наведвальнік сайта Kasciol.by!
Дзякуем Вам за тое, што Вы з намі. Дзякуем за Вашу цікавасць да жыцця Каталіцкага Касцёла ў нашым горадзе. Мы рады працаваць для Вас і дапамагаць Касцёлу быць да Вас бліжэй, а Вам быць бліжэй да Касцёла.
Парафія Маці Божай Бялыніцкай - невялікая супольнасць, якая нажаль, на сённяшні дзень патрабуе сродкаў, каб здзяйсняць рамонтныя працы, звязаныя з арганізацыяй нармальнага месца малітвы.
Дзякуючы людзям добрай Волі ў 2014г. нам удалося набыць будынак, які мы прыстасоўваем пад нармальную каталіцкую святыню.
Вось так выглядаў будынак першапачаткова:
Вось так плануем што ён будзе выглядаць у перспектыве:
Калі жадаеце падтрымаць нашую супольнасць матэрыяльна, запрашаем скласці ахвяраванне на ніжэйпададзеных рэквізіты:
Наш банкаўскі рахунак:
Религиозная община “Римско-католический приход Матери Божьей Белыничской г. Горки”
пер. Володарского 10, г.Горки, 213410 Могилевская обл .
р/с BY79 AKBB 3015 0310 1356 7730 0000 в ЦБУ № 708 г.Горки ф-ла № 714 АСБ
« Беларусбанк» г.Кричев код АКВВY21714
УНП 700843630 ОКПО
Таксама адносна ахвяраванняў можна звязацца з душпастырам нашай парафіі - кс. Андрэй Кеўліч (+37529 880 99 19), Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Кіраўніцтва Рымска-каталіцкай парафіі
Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі
Дыяцэзіяльны Біскуп – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (з 2007г.)
Настаяцель (адміністратар) парафіі – кс. Андрэй Кеўліч(дэкрэт Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад № 38/д/ 13 ад 27 верасня 2013г.
Старшыня камітэту – Цягуновіч Мар’ян Эдуардавіч (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Намеснік старшыні - Цягуновіч Таццяна Анатольеўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Сакратар - Раемская Яўгенія Іосіфаўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Скарбнік - Цягуновіч Таццяна Анатольеўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
Рэвізійная камісія: Зязюліна Аліна Антонаўна, Гогалева Лілія Мечыславаўна, Берэснева Данута Іванаўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)
у распрацоўцы
кс. Андрэй Кеўліч
Нарадзіўся на Гродзеншчыне 8 лістапада 1986г у каталіцка-праваслаўнай сям’ і. Сакрамант Хросту і Канфірмацыі прыняў 8 студзеня 1987г. у праваслаўным храме Нараджэння Багародзіцы ў в. Гудзевічы. У 2000г. перайшоў на каталіцкае вервызнанне. У 2004г. склаў дакументы ў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Гродне. Ад 2007г. працягваў духоўную фармацыю ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі “Hosianum” у г. Ольштыне (Польшча), якую паспяхова скончыў у 2010г. пасведчанні дыяканату атрымаў 13 чэрвеня 2009г. Пасля заканчэння семінарыі дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага скіраваны на дыяканскую паслугу ў парафію св. Сымона і св. Алены ў г. Мінску.
11 чэрвеня 2011г. атрымаў пасвячэнне прэзбітэрату і дэкрэтам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча скіраваны ў парафію Ўзвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка ў якасці вікарыя.
У 2013г. з 24 чэрвеня па 24 верасня знаходзіўся ў Італіі ў г. Верона, дзе вывучаў італьянскую мову і рыхтаваўся да вывучэння пастаральнага багаслоўя ў Facolta Teologica del Triveneto (Padova).
27 верасня 2013г. паводле дэкрэту №38/д/13 Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны адміністратарам з правамі пробашча нашай парафіі.
У нашай парафіі служылі:
кс. Віталь Марфель - аднавіў парафію ў Горках
а. Юрый Находка, кармеліт
кс. Роберт Мацееўскі, душпастыр з Мсцілаўля
Шчыра вітаем Вас, дарагія браты і сёстры,
на афіцыйнай старонцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай ў г. Горкі
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.