Вельмі карысны гаджэт для вернікаў апрацаваны для платформаў Android і iOS – “Horarios de Misa” (Расклад святых Імшаў), з дапамогай якога можна пазнаёміцца з раскладамі святых Імшаў па ўсім свеце, у тым ліку і ў парафіях Беларусі.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Усе мы, я спадзяюся, ведаем, якая няпростая ёсць сітуацыя каталіцтва ў Магілёўскай вобласці. Усведамляем тыя цяжкасці і праблемы, з якімі штодзённа вымушаны змагацца нашыя супольнасці. Канешне ж – нельга сказаць, што нічога зусім не робіцца – дзякуй Госпаду – мы здольныя сабрацца разам, каб дапамагчы адзін аднаму, каб выканаць нейкую сумесную справу. Мы здольныя быць салідарнымі з іншымі нашымі каталіцкімі супольнасцямі – праз удзел у парафіяльных свята і іншых ініцыятывах… Але трэба разумець, што без Бога, без пастаяннай малітвы немагчымае сапраўднае адраджэнне.
З 13 кастрычніка распачалося вандраванне копіі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях архідыяцэзіі. Дадзеная ініцыятыва з’яўляецца духоўнай падрыхтоўкай да вельмі важнай падзеі для Каталіцкага Касцёла – у 2017 г. спаўняецца 100 гадоў з моманту першага аб’яўлення Маці Божай тром дзецям-пастушкам: Люцыі, Франсішку і Жасінце, якое адбылося ў Партугаліі, непадалёк ад Фацімы, мясцовасць, якая з’яўляецца асаблівым месца малітвы для каталікоў усяго свету.
Некалькі дзён таму распачалося вандраванне фігуры Маці Божай з Фацімы па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзія. У перыяд з 16 кастрычніка па 12 лістапада адбудзецца перэгрынацыя па Магілёўшчыне: спачатку Магілёўскі дэканат, а пасля і Бабруйскі.
Папа Францішак у Пасланні на Год Міласэрнасці, які цяпер перажываем, зазначае, што міласэрнасць з’яўляецца “асноўным законам, што жыве ў сэрцы кожнага чалавека, калі той глядзіць шчырымі вачыма на свайго брата, якога сустракае на жыццёвым шляху”.