Новаму біскупу нададзена Пантыфікам тытулярная біскупская кафедра Furnоs maior, ён скіраваны на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.
Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас гаміліі, звяртаючыся да біскупа наміната, Апостальскі Нунцый заклікаў: «Ніколі не кажы гэтаму народу, што трэба ўвесь час пакутваць». «Гэты народ павінен адчуць суцяшэнне, і толькі Бог можа суцешыць, бо Ён адзіны можа аддаць сябе да канца», — дадаў арцыбіскуп. «Той канкрэтны чалавек, які пастукаецца ў твае дзверы або да каго пастукаешся ты, з’яўляецца Святым Касцёлам Божым. — Мы, біскупы, павінны заўсёды прысутнічаць сярод свайго народа, каб весці гэтую Божую нявесту да свайго Жаніха — Хрыста».
Ужо вельмі хутка, 5 ліпеня, біскуп Аляксандр распачне пастырскае служэнне ў нашым рэгіёне. Шчыра запрашаю горача і аддана маліцца за новага біскупа, каб з Божай ласкай мужна выконваў місію, якую яму даручае Паўсюдны Касцёл.
Паводле: http://catholic.by