Версия для печати
Четверг, 23 Октябрь 2014 16:25

Молімся за місіянераў…

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У перадапошнюю нядзелю кастрычніка ў Паўсюдным Касцёле перажываецца Сусветны Місійны Дзень. Гэта асаблівая нагода памятаць у сваёй малітве за тых, хто абвяшчае Добрую Навіну ў розных кутках свету. Нашая супольнасць таксама далучалася да дадзенай ініцыятывы, ахвяруючы ў інтэнцыі ўсіх місіянераў ружанцовую малітву.

Запрашаем і ў гэтыя бліжэйшыя дні маліцца ў гэтай справе.

Малітва за місіянераў

Пане, Ты сказаў: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню». Молімся за тых, хто пакінуў свой дом, сям’ю, сяброў і пайшоў у свет, каб гаварыць і сведчыць пра Цябе. Дай ім, Пане, вялікую веру і такую любоў, каб людзі бачылі ў іх тваю прысутнасць, каб яны ахвотна зносілі цяжкасці кожнага місійнага дня. Будзь для іх адпачынкам у стоме, надзеяй у роспачы, абаронаю перад памылкамі і ратункам ад падзенняў. Кіруй імі, Пане,  узмацняй і асвячай святлом Духа Святога ва ўсялякай дзейнасці на карысць Твайго Валадарства. Амэн.

Прочитано 2236 раз
Super User

Последнее от Super User