Паводле невялікай традыцыі, у суботу ў межах 20 верасня – гістарычнай даты каранацыі папскімі каронамі Бялыніцкай іконы, адбываецца святкаванне парафіяльнага ў нашай супольнасці з прычыны тытулу парафіі. Сёлета такім днём стала 18 верасня. Наведаць горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама госці з іншых мясцін.
У 2020г. Кангрэгацыя па справах духавенства выдала інструкцыю «Парафія на службе евангелізацыі» — кананічна-душпастырскі інструмент на службе рэформы парафіяльных супольнасцяў і дыяцэзіяльнай рэарганізацыі. Прапануем Вашай увазе працоўны тэкст перакладу гэтага дакументу на беларускую мову.
Прадстаўляем Вашай увазе невялікую храналогію рамонтных прац у нашай парафіі
У мінулую нядзелю, 30 красавіка, парафія св. Сымона і св. Алены г. Мінска далучылася да дапамогі ў справе працягу тых рамонтных прац, якія адбываюцца каля нашай капліцы і ў парафіяльным доме.
26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.
У бліжэйшую суботу, 16 мая, у нашай супольнасці адбудзецца вельмі важная падзея – хрост Каралінкі, дачкі нашай парафіянкі Настассі Матвеевай.
20 верасня нашая парафіяльная супольнасць перажывала тытульную урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай. Варта зазначыць, што рабілі мы гэта, па-сутнасці, упершыню, бо толькі нядаўна Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прызначыла дзень 20 верасня днём літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! 20 верасня – асаблівы дзень у нашай парафіяльнай супольнасці – бо гэта дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай ў Бялыніцкім абразе.