^Наверх
Толькі любоў Езуса перамяняе жыццё, вылечвае нашы самыя глыбокія раны, вызваляе з заганнага кола незадаволенасці, гневу і нараканання, сказаў Пантыфік падчас святой Імшы ў ноч Божага Нараджэння.
Пасланне Папы Францішка на XXVIII Сусветны Дзень Хворага 2020г.
“Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.” (Мц 11,28)
«Хачу, каб Юбілей быў жывым досведам блізкасці Айца, дотыкам да Яго пяшчоты, каб вера кожнага верніка была ўзмоцнена і, такім чынам, яго сведчанне стала яшчэ больш плённым», — такая думка гучыць у пачатку ліста Папы Францішка да арцыбіскупа Рына Фізікеллы, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі.
Галоўнай тэмай паслання, абнародаванага ў Ватыкане 1 верасня, сталі адпусты, звязаныя з Надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці, які пачынаецца ў Касцёле 8 снежня 2015 г.
“Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю. Калі сумны – вазьмі Божае слова. Калі прыгнечаны – вазьмі Божае слова і ідзі на нядзельную святую Імшу, каб прыняць Камунію, каб удзельнічаць у таямніцы Езуса”, - з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, каб прыняць удзел у малітве “Regina Caeli”, 4 мая.