^Наверх
Навіны з жыцця нашай парафіі і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада 2019 года Яго Святасць папа Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага (Velebusdiensis), Апостальскім Нунцыем у Гандурасе.
У пятніцу 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг.
Памолімся за каталіцкае духавенства, якое выконвала пастырскае служэнне на тэрыторыі Горацкага і Дрыбінскага раёнаў
Даручаем Міласэрнасці Божай
нашых памерлых родных, блізкіх, знаёмых:
Лістапад у Каталіцкім Касцёле распачынае ўрачыстасць Усіх Святых. 1 лістапада мы ўзгадваем і ўшаноўваем усіх святых: як вядомых, так і невядомых. Касцёл як містычнае Цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць, таму што «Бог не ёсць Богам мёртвых, але жывых» (Мк 12, 27). 2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў.