^Наверх
Навіны з жыцця нашай парафіі і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Мы часта задаём сабе пытанне: у чым сутнасць Вялікага посту? Існуе мноства адказаў, але трэба адзначыць, што ў першую чаргу справа датычыць праўды! Праблема ў тым, што пасля першароднага граху, кожны чалавек стаўся грэшнікам. Што гэта значыць?
Ужо на працягу некалькіх гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў Касцёле ў Беларусі практыкуецца гэтак званае „Духоўнае ўсынаўленне”, якое заключаецца ў малітве за дзяцей, якім пагражае аборт, а таксама за іх бацькоў. Не выключэннем стала і нашая супольнасць, якая далучылася да гэтай малітоўнай ініцыятывы ва ўрачыстасць Звеставання Пана.
ІІІ Нядзеля Вялікага Посту.
ü у панядзелак – святой Імшы ў капліцы не будзе
ü у аўторак – у 18.00
ü у сераду – 9.00
ü у чацвер, пятніцу – у 18.00
ü у суботу – у 10.00
ü у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00
Ужо па традыцыі III нядзеля Вялікага посту прысвечана Нацыянальнаму дню „Caritas”. Разам з распачатымі духоўнымі практыкамі гэтага перыяду мы накіроўваем нашыя думкі і сэрцы да людзей убогіх, патрабуючых, а таксама тых, хто бескарысліва апякуецца імі.
Дзякуючы дапамозе “Карытас” архідыяцэзіі ў нашай капліцы з’явілася вельмі патрэбная рэч – электронны арган, які, маем надзею, будзе заклікаць каталікоў нашага горада да праслаўлення Бога.
5 сакавіка Папяльцовай Серадой мы распачалі час пакаяння і паяднання, час асаблівай працы над сабой, час падрыхтоўкі да Вялікодных урачыстасцей.