^Наверх
Навіны з жыцця нашай парафіі і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
З Божай дапамогай сумеснай працай спадзяёмся сёння скончыць заліццё фундамента пад памяшканне сакрыстыі, якая маецца з’явіцца ў будучыні.
2 кастрычніка нашую супольнасць наведалі журналісты газеты “УзГорак” і інтэрнет-старонкі www.horki.info.
Прапануем Вашай увазе фотаздымкі з урачыстасці 10-годдзя нашай парафіі, якое адбылося 17 верасня 2016г.
17 верасня мы ўрачыста адсвяткавалі ўжо трэці раз нашае парафіяльнае свята, якое стала нагодай для асаблівага перажывання 10-годдзя аднаўлення каталіцкай супольнасці на Горацкай зямлі.
Каб не згубіцца на шляху веры, хрысціяне маюць каштоўны “навігатар” – евангельскія благаслаўленні, сказаў папа Францішак 6 чэрвеня 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Па словах Святога Айца, ігнараванне яго ўказанняў вядзе да слізкага шляху ідалапаклонства: эгаізму, славалюбства і любові да грошай.