^Наверх

Понедельник, 13 Январь 2014 12:55

Пастырскія аб’явы на 12.01.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Пастырскія аб’явы на 12.01.2014 – Свята Хросту Пана.

 

 

Сёння вечарам заканчваецца Перыяд Божага Нараджэння і распачынаецца Звычайны Перыяд – перыяд, падчас якога мы разважаем над тым, што здзейсніў для нас Ісус Хрыстос. У літургіі будзе выкарыстоўвацца зялёны колер адзення – колер надзеі.

 

 

У літургіі: 17 студзеня – успамін св. Антонія, абата.

 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

у панядзелак,  сераду, пятніцу – у 18.00;

у аўторак, чацвер, суботу  – у 10.00;

у наступную нядзелю – у 16.00 (!).  

 

 

З Божай дапамогай у нашай капліцы з’явілася наступная выява – св. Міхала Арханёла, апекуна Беларусі. У бліжэйшы час плануем размясціць апошнюю выяву – Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, біскупа магілёўскага. Шчыра дзякуем усім хто далучыўся да гэтай справы. Божа, адудзяч!

 

 

На гэтым тыдні плянуецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:

• Пажадана (па меры магчымачсці), каб уся сям’я была дома.

• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада (альбо вада для асвячэння)

• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.

З 18 па 25 студзеня – дні малітвы аб адзінстве хрысціянаў.

 

 

У наступную нядзелю, 19 студзеня, у нашай капліцы будзе толькі адна святая Імша – у 16.00 (святара запрасілі ў парафію ў Ракаве, каб дапамагчы нашай парафіяльнай супольнасці).

 

 

У нашай парафіі па нядзелях пасля святой Імшы а 10.00 адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. А ў наступную нядзелю – катэхеза будзе пасля Святой Імшы а 16.00.



Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2367 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:30

Наведвальнікі

4262159
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
780
1750
5791
4239027
54562
93345
4262159
Your IP: 3.81.73.233
Server Time: 2019-07-24 12:10:10
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.