^Наверх

Воскресенье, 05 Январь 2014 12:38

Пастырскія абвесткі на 05.01.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Пастырскія аб’явы на 05.01.2014 – ІІ нядзеля пасля Божага Нараджэння.

 

У бліжэйшыя дні ў літургіі ўспамінаем:

заўтра, у панядзелак – 6 студзеня – урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана.

у наступную нядзелю – свята Хросту Пана.

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

у панядзелак – у 10.00 і 16.00;

у аўторак – у 10.00;

у сераду – у 18.00;

у чацвер – у 9.00;

у пятніцу – у 18.00;

у суботу – у 10.00;

у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.

заўтра, 6 студзеня – урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень адбываецца благаслаўлненне крэйды, якой мы пазначаем дзверы нашых дамоў і кватэр на знак таго, што мы – веруючыя людзі.

Як ведаем, 7 студзеня нашыя браты праваслаўныя святкуюць урачыстасць Раства Хрыстовага. Запрашаю павіншаваць сваіх родных, блізкіх, знаёмых.

Рыхтуемся да душпастырскай візітацыі нашых сем’яў – просьба да ўсіх жадаючых звярнуцца да святара, каб запісацца.

Як бачым, у нашай капліцы з’явілася наступная выява – Маці Божай Бялыніцкай, апякункі нашай парафіяльнай супольнасці. Хто жадае далучыцца да ўспамогі гэтай справы – просьба звяртацца да Таццяны Анатольеўны. У бліжэйшы час размесцім і наступную – св. Міхала Арханёла, апекуна Беларусі.

У нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Спатканні будуць адбывацца па нядзелях пасля святой Імшы а 10.00.

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2180 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:31

Наведвальнікі

4577652
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
98
2106
5402
4551938
25714
79930
4577652
Your IP: 35.172.217.40
Server Time: 2019-12-10 00:44:06
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.