^Наверх

Понедельник, 18 Январь 2021 12:59

18-25 студзеня 2021 - дні малітваў аб еднасці хрысціян

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Штогод паміж 18 і 25 студзеня, ці паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, хрысціяне розных канфесій сустракаюцца ва ўсім свеце на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.

 

У 1897 г. у энцыкліцы Satis соgnitum Леў XIII загадаў, каб у інтэнцыі адзінства хрысціян маліліся 9 дзён паміж Унебаўшэсцем і Пяцідзесятніцай. У 1910 г. св. Пій X перанес гэтыя набажэнствы на 18-25 студзеня.

 

18 студзеня – раней быў днём святкавання катэдры св. Пятра ў Рыме. Гэта было свята, падчас якога католікі ўспаміналі з пашанай трон св. Пятра Апостала, які быў першым папам. Гэта свята нагадвала, што Прастол Пятра - гэта аснова еднасці Касцёла.

 

У 1558 г. Папа Павел IV устанавіў 18 студзеня як памяць аб уступленні на рымскі пасад св. Пятра, а 22 лютага – на свята прыняцця прастола ў Антыёхіі. Абодва святы спачатку адзначаліся ў Рыме, Павел IV пашырыў як  на ўвесь Лацінскі касцёл. Да 1962 г. Касцёл адзначаў абодва святы. Пасля рэформы Яна XXIII яны былі аб'яднаны ў адно, пад агульнай фармулёўкай: свята "Катэдры св. Пятра", якое адзначаецца 22 лютага. У гэты дзень вернікі асаблівым чынам моляцца за сённяшняга наступніка святога апостала Пятра — Папу, які з’яўляецца бачным кіраўніком Касцёла на зямлі і гарантам яго адзінства.

 

25 студзеня – свята Навяртання св. Паўла Апостала. Святкаванне вядомае ўжо ў VIIIстагоддзі. Дзень 25 студзеня, на які прызначанае гэтае свята – гадавіна перанясення цела Апостала народаў у рымскую касцёл Святы Павел за Мурамі. Навяртанне святога Паўла з’яўляецца адной з найважнейшых падзей у Касцёле. Саўл клапатлівы фарысей і пераследавацель Касцёла, па прычыне аб’яўлення яму Хрыста Уваскрослага каля брам Дамаска, стаў не толькі Яго вучнем, але і прысвяціў усё сваё жыццё распаўсюджванню Евангелля; вывеў Касцёл з абмежаванасці юдэйскай супольнасцю і прынёс святло Евангелля ў Еўропу, стаўшыся Апосталам Народаў.

 

Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству паінфармавала, што сёлета тэмай штогадовай экуменічнай ініцыятывы стануць словы з Евангелля св. Яна: “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён” (Ян 15,1-17), якія выражаюць пакліканне да малітвы, згоды і еднасці ў Касцёле і ўсёй чалавечай сям’і. Малітоўныя матэрыялы падрыхтавала жаночая манаская супольнасць Гран-Шан з Швейцарыі.

 

«Разам з усімі вучнямі Хрыста Каталіцкі Касцёл грунтуе на Божай задуме сваё экуменічнае заданне, мэта якога — усіх сабраць у адно». Касцёл пасланы ў свет, каб усіх і ўсё аб’ядноўваць у Хрысце, каб для ўсіх быць «непадзельным сакрамэнтам адзінства». «Падзел „яўна супярэчыць волі Хрыста, з’яўляецца спакусаю для свету і пры гэтым шкодзіць справе абвяшчэння Евангелля ўсяму стварэнню“» (Ян Павел ІI, Энцыкліка пра экуменічную дзейнасць «UtUnumSint», 5-6).

 

Паводле http://mohylev-katolik.by/

Прочитано 83 раз

Наведвальнікі

5152017
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
167
193
1185
5149514
911
17534
5152017
Your IP: 3.235.11.178
Server Time: 2021-03-06 21:12:50
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2021 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.