^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 26 Декабрь 2020 20:43

Папа Францішак у Божае Нараджэнне 2020: Езус прыйшоў як дзіця, каб зрабіць нас дзецьмі Бога

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Толькі любоў Езуса перамяняе жыццё, вылечвае нашы самыя глыбокія раны, вызваляе з заганнага кола незадаволенасці, гневу і нараканання, сказаў Пантыфік падчас святой Імшы ў ноч Божага Нараджэння.

 

У гаміліі Папа заўважыў, што ў гэтую ноч спаўняецца вялікае прароцтва Ісаі: «Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам» (9, 5).

 

Каментуючы першую частку гэтага радку, Папа адзначыў, што нараджэнне Езуса — тая навіна, якая «дазваляе нам кожны год духоўна нараджацца нанава» і знайсці сілу, каб «пераадолець усялякія выпрабаванні». «Так адбываецца, бо гэта нараджэнне для нас: для мяне, для цябе, для кожнага», — сказаў ён.

 

Святы Айцец заўважыў, што Бог прыходзіць у свет, як дзіця, каб зрабіць нас Божымі дзецьмі. «Сёння Бог захапляецца намі і кажа кожнаму з нас: “Ты — цуд”», — дадаў Папа.

 

Пантыфік заклікаў не трапляць у роспач перад абліччам выпрабаванняў і памятаць пра блізкасць Бога, які падтрымлівае не толькі на словах, але становячыся дзіцем дзеля нас. Так Бог нагадвае нам пра зыходны пункт кожнага нашага нараджэння нанава: трэба прызнаць сябе Яго ўмілаванымі дзецьмі.

 

Па словах Папы, Айцец не даў нам штосьці, але свайго адзінароднага Сына, у якім уся Яго радасць, і зрабіў гэта, бо вельмі моцна любіць нас і не можа не любіць.

 

«Бог ведае, што адзіны спосаб, каб нас збавіць, — гэта аздаравіць нас унутры, любіць нас. Ён ведае, што мы становімся лепшымі толькі прымаючы Яго нястомную любоў, якая не змяняецца, а змяняе нас.

 

Толькі любоў Езуса перамяняе жыццё, вылечвае нашы самыя глыбокія раны, вызваляе з заганнага кола незадаволенасці, гневу і нараканання», — дадаў Пантыфік.

 

Ён адзначыў, што Божы Сын прыйшоў у свет у цёмную ноч, без годнага жылля, у беднасці і непрыняцці, бо такім чынам захацеў паказаць, як моцна любіць наш чалавечы стан: настолькі, што нават дакрануўся сваёй канкрэтнай любоўю да нашай найгоршай мізэрнасці.

 

«Божы Сын нарадзіўся ў адчужэнні, каб сказаць нам, што кожны адчужаны — Божы сын. Ён прыйшоў на свет, як дзіцятка, слабое і безабароннае, каб мы маглі з ласкавасцю прыняць нашу слабасць і зразумець адну важную рэч: як у Бэтлееме, так і з намі Богу падабаецца рабіць вялікія справы праз нашу нікчэмнасць. Ён паклаў усё наша збаўленне ў яслі стаенкі і не баіцца нашай беднасці: дазволім Яго міласэрнасці ператварыць нашу мізэрнасць!» — заклікаў Папа.

 

Святы Айцец заўважыў, што Дзіця ў яслях — знак, які паказвае напрамак нашаму жыццю: Бэтлеем азначае «Дом хлеба», а Бог знаходзіцца ў яслях, каб нагадаць, што для жыцця мы патрабуем Яго, як хлеба.

 

«Трэба дазволіць Яму прасякнуць нас Яго бескарыслівай, нястомнай і канкрэтнай любоўю», — сказаў Пантыфік.

 

Папа нагадаў, што часта, прагнучы забаваў, поспеху і мірскога жыцця, мы насычаем яго тым, што не супакойвае голад і пакідае ўнутры пустату. «Яслі, бедныя і напоўненыя любоўю, вучаць нас таму, што жыццё насычаецца, калі дазваляем Богу любіць нас і любім іншых. Езус дае нам прыклад: Ён, Божае слова — дзіця; Ён не гаворыць, а ахвяруе жыццё. Мы ж шмат кажам, але часта з’яўляемся непісьменнымі ў добрых справах», — дадаў Папа.

 

Па яго словах, Сын дадзены нам, і чалавек, які мае малое дзіця, ведае, колькі любові і цярплівасці патрэбна. «Дзіця дазваляе нам адчуць сябе любімымі, але таксама вучыць любіць. Бог нарадзіўся дзіцяткам, каб падштурхнуць нас клапаціцца пра іншых. Яго пяшчотны плач дапамагае нам зразумець, наколькі непатрэбнымі з’яўляюцца нашы капрызы. Яго бяззбройная і абязбройваючая любоў нагадвае, што час, які маем, патрэбны не для нараканняў, а каб выціраць слёзы тых, хто пакутуе.

 

Бог пасяліўся побач з намі, бедны і патрабуючы, каб сказаць, што, служачы бедным, мы любім Яго», — сказаў Папа.

 

Паводле www.vaticannews.va

Прочитано 147 раз

Наведвальнікі

5626258
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
753
720
2982
5617919
29984
29767
5626258
Your IP: 3.225.221.130
Server Time: 2022-11-30 23:31:11
Счетчик joomla