^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Пятница, 04 Декабрь 2020 15:22

Распаражэнне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад 03.12.2020

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

РАСПАРАДЖЭННЕ

Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавірусу, клапоцячыся пра духоўнае і фізічнае здароў’е людзей, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пастанаўляю наступнае:

 

- адмяняюцца традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленне аплаткай з удзелам іерархаў;

- разам з тым, у парафіях, паводле разважлівага меркавання пробашчаў, прадстаўнікоў розных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзь, сем’і і г.д.) можна запрасіць на святую Імшу ці іншае адмысловае набажэнства, памаліцца ў іх інтэнцыі і сімвалічна падзяліцца з імі аплаткай;

- традыцыйнае пастырскае наведванне сем’яў з благаслаўленнем дамоў і кватэр (Каляда) можа адбывацца выключна па запрашэнні канкрэтнай сям’і ці асобы з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароў’я і раней выдадзеных распараджэнняў касцёльных уладаў;

- традыцыйныя батлейкі-яслі ў касцёлах і капліцах або побач з імі неабходна ўсталяваць такім чынам, каб выключыць магчымасць утварэння каля іх натоўпу.

 

З благаслаўленнем на плённую падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння і духоўнае перажыванне калядных святаў

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 

Мінск– Сакулка, 3 снежня 2020 г.

Прочитано 197 раз Последнее изменение Пятница, 04 Декабрь 2020 15:31

Наведвальнікі

5626227
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
722
720
2951
5617919
29953
29767
5626227
Your IP: 3.225.221.130
Server Time: 2022-11-30 22:48:46
Счетчик joomla