^Наверх

Пятница, 04 Декабрь 2020 15:17

Слова біскупа Юрыя Касабуцкага адносна затрымання каталіцкіх святароў.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Генеральны вікарый нашай архідыяцэзіі, старшыня Камісіі па справах духавенства, а таксама Рады па сродках масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі  біскуп Юрый Касабуцкі, пракаментваў на сваёй старонцы ў https://www.facebook.com/ затрыманні а. Віталія Быстрова і кс. Вячаслава Барка, якія адбыліся апошнім часам: грэка-каталіцкі святар Віталій Быстроў быў 30 лістапада грэка-каталіцкі святар айцец Віталь Быстроў быў асуджаны ў Івацэвічах да арышту на 10 сутак паводле арт. 23.34 КаАП., а кс. Вячаслаў Барок 3 снежня асуджаны да арышту на 10 сутак паводле арт. 17.10 КаАП.

Ксёндз Вячаслаў Барок атрымаў прысуд 10 сутак... Гэта ўжо другі каталіцкі святар, які ў гэтыя дні будзе знаходзіцца за кратамі (30 лістапада 10 сутак арышту атрымаў грэка-каталіцкі святар айцец Віталь Быстроў).

Мы бачым актывізацыю рэпрэсій у дачыненні Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Мы адкрыта выступаем супраць кожнага граху, супраць насілля і гвалту, супраць хлусні і фальшу, супраць рэпрэсій, супраць ціску і запалохвання, супраць прыніжэння чалавечай годнасці, бо кожны чалавек створаны па вобразу і падабенству Божаму. Мы асаблівым чынам молімся аб супакоі, згодзе, салідарнасці і адзінстве беларускага народа. Аднак усё гэта хтосці лічыць праявай экстрэмізму, распальваннем варожасці і т.п.

Таму я заклікаю чарговы раз да ўзмацнення нашай малітвы за нашу Бацькаўшчыну, за наш народ, за тых людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, за тых, каго звальняюць з працы за іх погляды, за тых, каго запалохваюць і шантажыруюць, за ўсіх церпячых і за тых, каму асабліва патрэбна наша малітоўная падтрымка.

Асабліва ў часе Адвэнту прашу да ўзмоцненай малітвы, па меры магчымасці і жадання, далучыць практыкі посту, напрыклад, ахвяраваць у гэтых інтэнцыях дадатковы пост не толькі ў пятніцу, але і ў іншы дзень.

Прашу па меры магчымасці ў кожным касцёле, кожнай капліцы публічна маліцца за ксяндза Вячаслава Барка і айца Віталя Быстрова і тлумачыць людзям пра сапраўдныя прычыны трымання гэтых святароў у  вязніцах (рэпрэсіі, ціск, запалохванне, пераслед Касцёла за праўду і г.д.).

Дай нам, Божа, усім патрэбныя ласкі ў гэты нялёгкі час выпрабаванняў!

 

 

 

Прочитано 32 раз Последнее изменение Пятница, 04 Декабрь 2020 15:19

Наведвальнікі

5131979
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
122
141
1051
5129567
3597
31129
5131979
Your IP: 18.204.42.98
Server Time: 2021-01-22 19:27:21
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2021 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.