Версия для печати
Понедельник, 24 Август 2020 11:37

Мінск: Курапаты — Акрэсціна: Ланцуг пакаяння

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Увечары пятніцы 21 жніўня ланцуг з жывых людзей, які працягнуўся ад урочышча Курапаты да ізалятараў на вуліцы Акрэсціна, стаў сімвалам пакаяння і перапрашэння за растаптаную ў гэтых месцах чалавечую годнасць.

Вернікі розных хрысціянскіх канфесій са святымі выявамі і Бібліямі ў руках стаялі ў ціхай малітве поплеч: праваслаўныя, католікі, пратэстанты… Да іх далучаліся таксама тыя, хто толькі шукае свой шлях да Бога — адзінай крыніцы жыцця, любові і сапраўднага шчасця.

 

Шлях да Бога вядзе праз пакаянне і прабачэнне. Каючыся ў грахах мінулых і сённяшніх, прабачаючы, бачачы ў іншых людзях сваіх братоў і сясцёр, мы, беларусы, разам з уваскрослым Хрыстом перамагаем зло, аддаляемся ад яго і набліжаемся да Бога.

 

Толькі ў Ім, Стварыцелю і Збаўцы чалавека, мы вяртаем сабе сваю сапраўдную годнасць — найвышэйшую годнасць Божых дзяцей, растаптаць якую не ў сілах ніякі ўціск і пераслед.

 

Калі Бог з намі, хто супраць нас?!

 

Фотарэпартаж глядзець тут

Крыніца: www.catholic.by

Прочитано 37 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)