^Наверх

Суббота, 16 Май 2020 23:33

Пастырскія аб’явы на 17.05.2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VІ Велікодная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, чацвер, пятніцу– святая Імша ў 18.00

у аўторак, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 24 мая – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

1.у літургіі:

21.05.2020 – чацвер –урачыстасць Унебаўшэсця Пана

Пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “Унебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у “Дзеях Святых Апосталаў” (Дз 1, 9-11). Урачыстасць Унебаўшэсця Хрыста ранні Касцёл злучаў з таямніцай Спаслання Святога Духа на Апосталаў. Гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць з IV ст.

2. Месяц май у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Маці Божай – молімся праз заступніцтва Багародзіцы Літаніяй Ларэтанскай.

3. Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога,таму Канферэнцыя Біскупаў запрашае ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу.Біскупы заклікаюць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.

4. Молімся з біскупа Антонія Дзям’янка, які знаходзіцца ў шпіталі, а таксама святароў і ўсіх, хто хварэе на розныя хваробы.

5. Гадавіна святарскага пасвячэння: а. Гжэгаж Ксёнжэк SP(17.05), а. Віталій Чабатар CMF(20.05), а. Раман Шульц OP(21.05), а. Ежы Вежхоўскі CMF(23.05)

6. Молімся за арганізацыю “Праметэй” і за яе кіраўніка Федаровіча Анатолія Іванавіча, якая змагла дапамагчы нашай супольнасці – спонсарская дапамога ў выглядзе будаўнічага пяску.

7. Сёння і заўтра – асаблівым чынам звяртаемся праз заступніцтва св. Яна Паўла ІІ з нагоды  юбілея 100-годдзя з дня нараджэння

8.  прашу аб малітве ў інтэнцыі тых прац па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія мы распачалі на мінулым тыдні.

9.  Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня, а таксама за тыя працы, якія нам удалося зрабіць.

10. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

Прочитано 95 раз

Наведвальнікі

5058682
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
427
392
2826
5050711
3283
15069
5058682
Your IP: 3.228.220.31
Server Time: 2020-08-07 19:20:26
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.