Версия для печати
Вторник, 12 Май 2020 19:14

Пастырскія аб’явы на 10.05.2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Велікодная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 17 мая – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

1.у літургіі:

13.05.2020 – серада – успамін НПМ з Фацімы

14.05.2020 – чацвер – свята св. Мацея, Апостала

16.05.2020 – субота – успамін св. Андрэя Баболі

2.Месяц май у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Маці Божай – молімся праз заступніцтва Багародзіцы Літаніяй Ларэтанскай.

3.Вялікі дзякуй за складзеныя ахвяраванні, якія прызначаецца на працяг рамонтных прац у парафіі. Вялікі дзякуй за зразуменне і дар кожнага сэрца.

4.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога,таму Канферэнцыя Біскупаў запрашае ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу.Біскупы заклікаюць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.

5.Молімся з біскупа Антонія Дзям’янка, які знаходзіцца ў шпіталі.

6. Пастаянная рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі далучаецца да падтрыманай Папам Францішкам ініцыятывы Высокага камітэту па чалавечым братэрстве і заклікае 14 мая ва ўсіх парафіях правесці адмысловае набажэнства, а таксама заахвочвае вернікаў да посту і ўчынкаў міласэрнасці.

7. Епіскапат Беларусі звяртаецца да ўсіх парафій і манаскіх супольнасцяў з прапановаю ў Шостую Велікодную нядзелю 17 мая або 18 мая адзначыць юбілей 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ і правесці адмысловыя набажэнствы падзякі Богу за Папу, дадзенага ў адпаведны час Божым Провідам. Такім чынам беларускія католікі змогуць праявіць малітоўную салідарнасць з усім каталіцкім светам і з Папам Францішкам, які ў 18 мая будзе маліцца перад рэліквіямі святога Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы святога Пятра.

8. на нашай парафіяльнай старонцы www.kasciol.by ёсць магчымасць глядзець трансляцыі святых Імшаў онлайн паводле раскладу.

9. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня.

10. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

Прочитано 94 раз Последнее изменение Вторник, 12 Май 2020 19:19
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)