^Наверх

Четверг, 09 Апрель 2020 11:54

Вялікі Чацвер - Імша Вячэры Пана

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Галоўная ўрачыстасць літургічнага года – падзея Вялікадня – уяўляе сабою драму ў трох дзеяннях і носіць найменне «Святы Пасхальны Трыдуум» ці на латыні “Triduum Paschale”.

Пасхальны Трудуум пачынаецца Імшой Вячэры Пана у Вялікі чацвер, а заканчваецца ІІ Нешпарамі Вялікоднай нядзелі. Выраз «Трыдуум» паказвае, у першую чаргу, не на часавы прамежак з трох дзён, а на тры паслядоўных фазы Велікоднага сакрамэнту: развітальную і, разам з тым, прароцкую Апошнюю Вячэру, Смерць на крыжы, знаходжанне ў пахавальніі, і  Ўваскрасенне.

Пасхальны Трыдуум літургічна сфарміраваўся ў Ерусалімскім касцёле. Апісанне злучаных з ім абрадаў можна знайсці ва «Ўспамінах» Этэрыі(385 г.). З Ерусаліма абрады былі ўспрыняты на як на Ўсходзе, так і Захадзе. Рэформы каталіцкага набажэнства 1959 і 1970 гадоў вярнулі ім форму, якая адпавядае найлепшым традыцыям, а з іншага боку, адаптавалі іх да сучасных умоў. Калі перад рэформай Святы Пасхальны Трудуум меў характар падрыхтоўкі да ўрачыстасці Вялікдня – Уваскрасення Хрыстова, то пасля рэформы падкрэсліваецца, што абрады Трыдыума  ўжо ўводзяць нас у таямніцу Вялікдня: Пакуты, Смерць і Ўваскрасенне Хрыста непарыўна злучаны адно з адным і ўяўляюць сабою адзінае дзеянне, якім Бог збаўляе свет.

Вялікі Чацвер - Імша Вячэры Пана

-         галоўнай тэма -  ўсталяванне Хрыстом Сакраманту Эўхарыстыі.

-         здзяйсняецца ў вячэрні час.

З літургіяй Вялікага чацвярга спалучаны наступныя элементы:

-         Mandatum– «Запаведзь». Гаворка ідзе пра запавед любові, вонкавым выразам якой з'яўляецца абрад мыцця ног іншаму чалавеку. Гэта – старажытны выраз гасціннасці, жэст, ужыты Самім ЕзусамХрыстом у адносінах да апосталаў. Абрад практыкаваўся спачатку ў манаскіх супольнасцях, а ў літургію быў уведзены ўпершыню ў Іспаніі (сінод у Толеда 649 г.). Перад рэформай 1955 г. дадзены абрад быў зарэзерваваны вылучна для біскупаў і абатаў, а цяпер яго рэкамендуецца здзяйсняць у кожнай парафіі. Цэлебрант абмывае ногі дванаццаці асобам. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым. Бог не падыходзіць да чалавека " звыш", але "знізу ", выказваючы яму павагу і любоў. Абрад абмывання ног яшчэ раз нагадвае нам, што калі мы імкнемся наследаваць Хрыста, то мусім імкнуцца і бескарысліва, з любоўю служыць іншым людзям. Для нас жа, калі мы ўзгадваем дзень устанаўлення Эўхарыстыі і абмыццё ног апосталам, гэта з’яўляецца паказальнікам значэння Эўхарыстыі — сакрамэнту любові, у якім мы атрымліваем хлеб жыцця вечнага.

-         Эўхарыстыя. Устанаўленне Эўхарыстыі і сама Эўхарыстыя, прынятые ў святле абмыцця ног Апосталам, з’яўляюцца месцам духоўнага аднаўлення і ўмацавання людзей, якія знаходзяцца ў дарозе. Жыццё чалавека ў свеце — гэта падарожжа, гэта доўгі, цяжкі і небяспечны шлях. На ім чалавек сустракае многа перашкод, стамляецца і нават можа перажываць спакусу вярнуцца назад. Эўхарыстыя ў Вялікі чацвер на Імшы Вячэры Пана мае характар вельмі святочны. Апошняя Вячэра, якую Езус спажываў з апосталамі, была традыцыйнай пасхальнай вячэрай, якая прыгадвала выхад Юдэяў з егіпецкай няволі. Усе жэсты і словы Езуса, благаслаўленне хлеба і віна прыводзяць нас да габрэйскай традыцыі. Аднак Хрыстус надаў гэтай вячэры новы сэнс. Кажучы, што асвечаны хлеб з'яўляецца Яго Целам, а віно - Крывёй, устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. Разам з тым Ён дае наказ апосталам: «Гэта чыніце на маю памяць». Традыцыя бачыць у гэтых словах устанаўленне святарства Новага Запавету ў Целе і Крыві Хрыста, асаблівае ўключэнне апосталаў і іх наступнікаў у адзінае святарства Хрыста.

Варта напэўна таксама заўважыць што ў прынцыпе літургічныя прадпісанні рэкамендуюць ужываць І Малітву Эўхарыстычную (Рымскі Канон) – той Эўхарыстычнай Малітвай, якой лацінскі Касцёл моліцца ўжо шмат стагоддзяў, і якая вельмі добра падкрэслівае ахвярны характар святой Імшы.

-         Абрад перанясення Найсвяцейшага Сакрамэнта. Літургію завяршае абрад перанясення Найсвяцейшага Сакрамэнта ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гетсіманскім садзе. Удзячныя Езусу за дар Эўхарыстыі, мы будзем Яго адараваць, паколькі Ён сам прасіў аб гэтым сваіх вучняў: " Журботная душа мая аж да смерці; застаньцеся тут і чувайце са Мной!".

-         Denudatio altaris – «агаленне алтара». З алтара здымаецца абрус, а табэрнакулюм застаецца пустым і прыадчыненым. Трэба ўспомніць, што да VII/VIII стагоддзі абрусы на алтары заставаліся толькі на час здзяйснення Літургіі, а затым прыбіраліся. Аднак цяпер алтар пакрыты ўвесь час, а агаляецца толькі пасля перанясення Найсвяцейшых Дароў у Вялікі чацвер - сімвалічна азначае denudatio – пакіданне Хрыста самымі блізкімі людзьмі і Яго агаленне перад распяццем.

-         Crepitacula – адмова ад выкарыстання званоў, званкоў і арганнай музыкі. Усе музычныя прылады змаўкаюць пасля радаснага гімна Gloria напачатку Імшы. Могуць ужывацца толькі драўляныя трашчоткі (crepitacula, tabulae). Звычай гэты ўзыходзіць яшчэ да VIII ст. - сімвал пакор і зневажэння Хрыста, а таксама з'яўляецца ўспамінам пра тыя часы, калі музычныя прылады ў літургіі наогул не выкарыстоўваліся. і такі гук трашчотак мы чуем ва ўсіх набажэнствах аж да Вялікай Суботы. І толькі ў час багаслужэння ў Вялікую Суботу на гімн "Хвала на вышынях Богу" міністранты звоняць зноў ва ўсе званочкі.

Прочитано 79 раз

Похожие материалы (по тегу)

Наведвальнікі

5056702
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
392
454
846
5050711
1303
15069
5056702
Your IP: 35.172.233.215
Server Time: 2020-08-03 14:39:51
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.