^Наверх

Вторник, 07 Апрель 2020 17:26

Тэкст малітвы над велікоднай ежай (абноўлена)

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Дарагія, нажаль сітуацыя ў свеце з пандэміяй дастаткова напружаная. Разумею, што хтосьці не зможа прыйсці ў касцёл, каб асвяціць велікодныя стравы.

 

Прапануем тэкст малітвы над велікоднай ежай, хто не зможа асвяціць ежу ў святыні. Запрашаем гэтай малітвай скарыстацца на пачатку спажывання вялікоднага пасілку (тэкст зацверджаны арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам 08.04.2020)

 

 

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ ВЕЛІКОДНЫХ СТРАВАЎ ДОМА

 

Калі на снеданне збярэцца ўся сям’я, бацька або іншая старэйшая асоба запальвае свечку на стале. Пасля гэтага ўсе робяць знак крыжа:

У імя Айца, + і Сына, і Духа Святога». Амэн.

Кіраўнік кажа:Хрыстус Уваскрос! Алелюя!

Прысутныя адказваюць:Сапраўды Уваскрос! Алелюя!

 

Потым адзін з прысутных чытае тэкст Святога Пісання (Мц 28, 1–8):

Калі мінуў шабат, на світанні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу. І вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім. Выгляд жа ягоны быў, як маланка, і адзенне ягонае было белае, як снег. Ад страху перад ім задрыжэлі вартаўнікі і сталі як мёртвыя. Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: «Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў. Падыдзіце, пабачце месца, дзе быў пакладзены, ды ідзіце хутчэй, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос і апярэджвае вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце. Гэта я сказаў вам». І, хутка адышоўшы ад магілы, са страхам і вялікай радасцю яны пабеглі паведаміць вучням Ягоным».

 

Пасля Евангелля кіраўнік прамаўляе малітву благаслаўлення:

Пане Езу Хрыстэ, Ты ў дзень перад мукаю і смерцю загадаў вучням падрыхтаваць пасхальную вячэру. У дзень уваскрасення прыняў запрашэнне двух вучняў і сеў з імі за стол, а познім вечарам прыйшоў да Апосталаў, каб разам з імі спажыць вячэру. Просім Цябе, дай нам з вераю перажываць Тваю прысутнасць сярод нас падчас святочнай гасціны ў дзень Тваёй перамогі, каб мы маглі радавацца ўдзелу ў Тваім жыцці і ўваскрасенні.

Хлеб жывы, які зышоў з неба, Ты ў святой Камуніі даеш жыццё свету, благаславі гэты хлеб і ўсё святочнае печыва на ўспамін хлеба, якім Ты накарміў народ, што слухаў Цябе на пустыні, і які пасля свайго ўваскрасення Ты падрыхтаваў каля возера для сваіх вучняў.

Баранак Божы, які перамог зло і абмыў свет з грахоў, благаславі гэтыя кілбасы, вяндліну і ўсе стравы, якія мы будзем спажываць на ўспамін пасхальнага баранка і святочных страў, якія Ты разам з Апосталамі спажыў на Апошняй Вячэры.

Благаславі таксама гэтую соль, каб ахоўвала нас ад сапсаванасці.

Хрыстэ, жыццё і ўваскрасенне нашае, благаславі гэтыя пасхальныя яйкі, знак новага жыцця, каб мы, дзелячыся імі ў кругу сям’і, блізкіх і гасцей, маглі таксама дзяліцца адзін з адным радасцю Твайго прабывання з намі.

Дай нам усім дайсці да Тваёй вечнай гасціны, туды, дзе Ты жывеш і валадарыш на векі вечныя.

Усе:Амэн.

Пасля малітвы кіраўнік акрапляе стравы асвячанай вадой.

 

Затым усе разам моляцца:

Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

 

Кіраўнік: У імя Айца, + і Сына, і Духа Святога.

Усе: Амэн.

 

 

Прочитано 110 раз Последнее изменение Среда, 08 Апрель 2020 15:15

Наведвальнікі

5056707
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
397
454
851
5050711
1308
15069
5056707
Your IP: 35.172.233.215
Server Time: 2020-08-03 14:46:51
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.