^Наверх

Среда, 26 Февраль 2020 11:37

Кс. Кірыл Бардонаў: Каментарый. Пра пост у Вялікім посце

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

14 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Што кажуць нам пра гэты перыяд дакументы Касцёла?

Гэты час павінен «…настроіць вернікаў на святкаванне Пасхальнай таямніцы дзякуючы больш уважліваму слуханню Божага слова і стараннай малітве» (Канстытуцыя Sacrosanctum concilium п. 109).

Пакаянне выражаецца ў шматлікіх формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну.

Згодна з касцёльным наказам, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.

Устрыманне ад мяса абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць. Такое ўстрыманне абавязковае для вернікаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

Абавязак устрымання ад мяса не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў (пар. Апостальская Канстытуцыя Paenitemini, III. — § 1).

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы.

Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары (пар. Paenitemini, III. — § 2). Такі пост з’яўляецца абавязковым для вернікаў з 18 да 60 гадоў.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці зрабіць гэта па аб’ектыўных прычынах. У некаторых мясцовасцях прынята захоўваць пост таксама ў Вялікую суботу.

Пробашч парафіі, па справядлівай прычыне і згодна з прадпісаннямі дыяцэзіяльнага біскупа, у паасобных выпадках можа ўдзяліць дыспенсу (вызваліць ад абавязку) адносна захавання пакаяннага дня або замяніць гэты абавязак на іншыя пабожныя ўчынкі (пар. кан. 1245 Кодэкса Кананічнага Права).

Вернікі могуць дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя дадатковыя формы пакаяння.

Вялікі пост заканчваецца перад Імшой Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Імшою Вячэры Пана пачынаецца Пасхальны Трыдуум.

 

Крыніца: https://catholic.by/3/pub/auth/7567-kamentaryj-pra-post-u-vyalikim-postse

Прочитано 197 раз

Наведвальнікі

5091033
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
48
270
1923
5086972
8506
13698
5091033
Your IP: 18.210.11.249
Server Time: 2020-10-24 03:22:28
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.