^Наверх

Среда, 26 Февраль 2020 11:33

Пастырскія аб’явы на 23 лютага 2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

  VІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 1 сакавіка – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

1. 26 лютага – Папяльцовая Серада – пачатак Вялікага Посту. Распачнём падрыхтоўку да самага галоўнага свята для усіх хрысціян – урачыстасці Пасхі Хрыстовай. Запрашаем да супольнай малітвы, а таксама практыкавання добрых учынкаў міласэрнасці, паводле закліку Збаўцы “Што зробіце аднаму з гэтых найменшых, Мне зробіце…”

Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах.

2. Згодна з рашэннем, прынятым на 75-м Пленарным пасядженні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 28 кастрычніка 2019 года ў Мінску, у Першую нядзелю Вялікага посту 1 сакавіка 2020 года ва ўсіх касцёлах нашай Айчыны цэлебруюцца святыя Імшы перапрашэння Бога за ўсе знявагі, нанесеныя Яго Велічы сынамі і дочкамі нашага народа.

3. Катэхетычнае спатканне для дарослых – у сераду, а 17.00 у парафіяльным доме. Будзем працягваць разважанне над часткамі святой Імшы. Гэтым разам працягнем разважанне над падрыхтоўкай дароў.

4. у пятніцу – разважанне Крыжовага Шляху.

5. у суботу – запрашаем прыняць удзел у падрыхтоўцы святыні на Вялікі Пост.

6. Спадзяюся памятаем, што 12 лютага мы трошкі абмеркавалі тое што сапраўды можам і павінны зрабіць у бягучым годзе. Адным з рашэннеў стала тое, што ў кожную першую нядзелю месяца, ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаюцца на працяг рамонтных прац, якія яшчэ трэба зрабіць. Таксама ёсць магчымасць складаць індывідуальныя ахвяраванні на гэтую мэту – звяртацца да Мар’яна Эдуардавіча, у сакрыстыю.

7. Думаю, многія з нас ведаюць аб тым, наш парафіянін Матвееў Артур, хварэе на дзіцячы цэрэбральны параліч. Мы можам дапамагчы. Запрашаем прыняць удзел у зборы сродкаў, якія дапамогуць у лячэнні і рэабілітацыі Артура. Ахвяраванні можна  перадаць непасрэдна Матвеевай Настассі, а таксама ў сакрыстыі. Таксама можна атрымаць інфармацыю аб банкаўскіх рэквізітах дабрачыннага рахунку на гэтую мэту.

8. 17 лютага на 36-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Павел Барысевіч, адміністратар парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат Гродзенскай дыяцэзіі).

9. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня.

10.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. 

Прочитано 187 раз

Наведвальнікі

5097816
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
55
199
940
5095808
563
4342
5097816
Your IP: 3.239.45.252
Server Time: 2020-12-04 01:12:03
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.