Версия для печати
Понедельник, 27 Январь 2020 16:52

Студзенскае спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў прайшло ў Магілёве.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

22 студзеня ў парафіі святога Антонія ў Магілёве прайшла пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Адметнай рысай сустрэчы было тое, што гэтым разам яна адбылася ў іншым фармаце, чым звычайна.

Сустрэча пачалася супольнай малітвай Літургіі Гадзінаў. Пасля духоўны айцец Магілёўскага рэгіёну кс. канонік Андрэй Далянскі прамовіў канферэнцыю на тэму «Сталая фармацыя», затрымаўшыся на фармальным і асабістым вымярэнні фармацыі.

Фармальным вымярэннем святар назваў агульны клопат Касцёла пра пастырскую фармацыю, усе дакументы, канферэнцыі, навучанне Касцёла і гэтак далей; асабістым вымярэннем — асабісты клопат пра ўласнае збаўленне. Першае вымярэнне датычыцца агульнага развіцця. Па словах кс. Андрэя Далянскага, гэта тое, пра што піша св. Павел у першым Пасланні да Цімафея. Другое вымярэнне, як патлумачыў святар, — гэта клопат пра сваё сумленне.

Наступным пунктам сустрэчы стала праца ў групах. Перад яе пачаткам біскуп Аляксандр Яшэўскі заахвоціў сабраных вызначыць перспектывы на будучыню, каб зрабіць аналіз сваіх моцных і слабых бакоў дзеля вызначэння перспектываў і напрамкаў дзеяння. Таксама іерарх звярнуў увагу на неабходнасць паразважаць над тым, што можа быць небяспекай і рызыкай у святарскім і манаскім жыцці.

Кожны атрымаў картку з чатырма рубрыкамі, у якіх найперш належала затрымацца над трыма пытаннямі:

  1. Як я перажываю сваё святарства / кансэкраванае жыццё ў рэчаіснасці Магілёўскага рэгіёну;
  2. У чым сутнасць майго святарства / кансэкраванага жыцця;
  3. Што раблю, каб маё святарства / кансэкраванае жыццё было плённым.

Пасля асабістага разважання над гэтымі пытаннямі святары і кансэкраваныя асобы падзяліліся між сабой сваімі адказамі.

Біскуп запрапанаваў вызначыць агульныя для ўсіх высновы, каб лепш і больш асэнсавана быць святарамі і кансэкраванымі асобамі ў магілёўскай рэчаіснасці.

Больш інфармацыі знойдзем на старонцы www.catholic.by

Наступная пастырская сустрэча духоўных асобаў Магілёўскага рэгіёну адбудзецца 18 лютага ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах. Плануецца, што спатканне ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Прочитано 151 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)