^Наверх

Понедельник, 18 Ноябрь 2019 08:57

Арцыбіскуп Габар Пінтэр завершыць служэнне ў Беларусі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада 2019 года Яго Святасць папа Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага (Velebusdiensis), Апостальскім Нунцыем у Гандурасе.

арцыбіскуп Габар Пінтэр працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.

Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр

Мансеньёр Габар Пінтэр (GáborPintér) нарадзіўся 9 сакавіка 1964 г. у Венгрыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 11 чэрвеня 1988 г.; з’яўляецца прэзбітэрам дыяцэзіі Ваца (Венгрыя). Знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1 ліпеня 1996 г.; працаваў у Гаіці, Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

13 мая 2016 г. папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Рэспубліку Беларусь. Валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.

З гісторыі нунцыятуры ў Беларусі

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў беларускай дзяржаве, была заснаваная ў дзень ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь, 11 лістапада 1992 г. У гэты дзень папа Ян Павел ІІ выдаў Апостальскую грамату ў форме brevis maior — Qvantam tandem — аб заснаванні Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь і яе адкрыцці.

Прочитано 28 раз

Наведвальнікі

4573403
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1153
3156
1153
4551938
21465
79930
4573403
Your IP: 3.95.131.208
Server Time: 2019-12-08 06:51:37
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.