^Наверх

Пятница, 08 Ноябрь 2019 10:22

Малітва за спачылае духавенства 2019

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Памолімся за каталіцкае духавенства, якое выконвала пастырскае служэнне на тэрыторыі Горацкага і Дрыбінскага раёнаў 

 

 

Малітва за памерлых святароў

 

Божа, Ты паклікаў святароў да сваёй службы і ўчыніў іх пастырамі нашых душаў. Аддаю Табе ў апеку ўсіх памерлых святароў, якія пры жыцці вялі мяне да Цябе. Выслухай маю малітву і дай ім шчасце ў небе разам з усімі апосталамі. Амэн.

 

кс. Трынішэўскі

пробашч Раманаўскага касцёла

Літаратура:

Перадача Раманаўскага касцёла аа. Францішканам, 20 сакавіка 1791г., НГАБ, фонд 1781, вопіс 26, справа 1372, лісты 1-5.

 

кс. Княжэвіч

пробашч Раманаўскага касцёла

Літаратура:

Перадача Раманаўскага касцёла аа. Францішканам, 20 сакавіка 1791г., НГАБ, фонд 1781, вопіс 26, справа 1372, лісты 1-5.

 

кс. Валлановіч

пробашч Раманаўскага касцёла

Літаратура:

Перадача Раманаўскага касцёла аа. Францішканам, 20 сакавіка 1791г., НГАБ, фонд 1781, вопіс 26, справа 1372, лісты 1-5.

 

а. Іоахім Плескачэўскі, францішканін

пробашч Раманаўскага касцёла

Літаратура:

Перадача Раманаўскага касцёла аа. Францішканам, 20 сакавіка 1791г., НГАБ, фонд 1781, вопіс 26, справа 1372, лісты 1-5.

 

кс. Міхал Ян Казлоўскі

пробашч Горы-Горацкага касцёла, канонік, дзекан Аршанскага дэканату

Літаратура:

Перадача Раманаўскага касцёла аа. Францішканам, 20 сакавіка 1791г., НГАБ, фонд 1781, вопіс 26, справа 1372, лісты 1-5.

 

кс. Міхал Уладзімірскі

пробашч Горы-Горацкі

Літаратура:
Візітацыя Горы-Горацкага касцёла 1805г., у: НГАБ, ф.1781, в. 26, спр. 1387, арк. 193-200 адв.

 

кс. Юзаф Галынскі

пробашч Горы-Горацкі, канонік Смаленскі

Літаратура:
Візітацыя Горы-Горацкага касцёла 1805г., у: НГАБ, ф.1781, в. 26, спр. 1387, арк. 193-200 адв.

 

кс. Пётр Юшкевіч,

вікарый

Літаратура:
Візітацыя Горы-Горацкага касцёла 1805г., у: НГАБ, ф.1781, в. 26, спр. 1387, арк. 193-200 адв.

 

кс. Габрыэль Гарбачэўскі

вікарый

Літаратура:
Візітацыя Горы-Горацкага касцёла 1805г., у: НГАБ, ф.1781, в. 26, спр. 1387, арк. 193-200 адв.

 

кс. Вайцехоўскі (Раманава)

Быў настаяцелям Раманаўскага касцёла.

Літаратура:
Рапарт кс. Блажаевіча аб стане Раманаўскага касцёла 1808г. НГАБ, фонд 1781, вопіс 2, справа 93, ліст 5.

 

кс. Ян Рымша (Горкі)

У 1852-53гг. сярод узгадваецца сярод настаўнікаў Закону Божага ў Горы-Горках.

Літаратура:

НГАБ. Ф. 937, воп. 6, спр. 107, арк. 212 адв. — 214.

З. Антановіч, В. Гарбачова, Паўстанне 1863—1864 гг. у лёсе рымска-каталіцкага святарства Беларусі, у: arche №12 2010, с. 186 (http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/89742/3/Gorbatcheva_3.pdf)

Табель лекцый з Горыгорацкага Земляробчага Інстытута на І-шае паўгоддзе 1832-1833 вучэбнага года.

 

кс. Караль Зубржыцкі (Горкі)

Быў настаяцелям Горацкай парафіі.

Літаратура:
Ведамасць аб Рымска-Каталіцкім Горацкім прыходзе 1840. НГАБ, фонд 1297, вопіс 1, справа 11769, ліст 72.

 

кс. Іосіф (Язафат) Юржынскі (Горкі)

вікарый Горацкай парафіі

у 1838 г., калі прызначаны на пасаду вікарыя Горы-Горыцкага касцёла. У 1851 г. Юржынскі перамешчаны на аналагічную пасаду ў Дубровенскі касцёл.

Літаратура:
Ведамасць аб Рымска-Каталіцкім Горацкім прыходзе 1840. НГАБ, фонд 1297, вопіс 1, справа 11769, ліст 72.;
НГАБ, фонд 1781, воп. 25, спр. 149, арк. 186–187; спр. 150, арк. 199–200.

 

кс. Юрый Хлюдзінскі (Горкі)

вікарый Горацкай парафіі

Літаратура:
Ведамасць аб Рымска-Каталіцкім Горацкім прыходзе 1840. НГАБ, фонд 1297, вопіс 1, справа 11769, ліст 72.

 

кс. Аляксандр Манюшка (Горкі)

выкладчык Закону Божага ў Горках.

У 1857 г. быў рукапаложаны з прызначэннем настаўнікам Закону Божага ў Гомельскае павятовае вучылішча, а ў верасні быў пераведзены на аналагічную пассаду ў Горы-Горыцкі земляробчы інстытут.

Літаратура:
Некалькі слоў аб кс. А. Манюшка, у:
http://kasciol.by/index.php/ru/parafiya/gistoryya-parafii/item/87-nekalki-slo-ab-ks-a-manyushka (сканы некаторых дакументаў)

А.А. Машковцев, Польское католическое духовенство в вятской ссылке в 1860-1870-е гг., у: http://relig-articles.livejournal.com/31002.html

НГАБ, фонд 1781, воп. 25, спр. 149, арк. 218–219; спр. 150, арк. 189–190.

 

кс. Вікенці Кучынскі (Горкі)

адміністратар Горацкай парафіі (1855-57)

Літаратура:
З. В. АНТАНОВІЧ, ЗМЕНЫ Ў АСАБОВЫМ СКЛАДЗЕ ПАРАФІЯЛЬНАГА

ДУХАВЕНСТВА МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІ ПАСЛЯ ПАЎСТАННЯ 1863—1864 гг. (паводле фармулярных спісаў Рымска-каталіцкага духавенства, у: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/141742/1/168-191.pdf, с. 175.

 

кс. Антоні Пятроўскі (Горкі)

У 1858 г. стаў адміністратарам Горы-Горыцкага касцёла.

Літаратура:
НГАБ, фонд 1781, воп. 25, спр. 149, арк. 228–229.

 

кс. Станіслаў Дабравольскі (Горкі)

настаяцель Горы-Горыцкага прыхода (праўдападобна ў 1862-1863гг.)

Літаратура:

З. Антановіч, В. Гарбачова, Паўстанне 1863—1864 гг. у лёсе рымска-каталіцкага святарства Беларусі, у: Аrche №12 2010,

с. 197 (http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/89742/3/Gorbatcheva_3.pdf)

Список участников польского восстания 1863-1864 гг,

отбывавших ссылку в Яранском уезде Вятской губернии., http://kdkv.narod.ru/1864/Ssilka-Yaransk.html#17

А.А. Машковцев, Польское католическое духовенство в вятской ссылке в 1860-1870-е гг., у: http://relig-articles.livejournal.com/31002.html

НГАБ. Ф. 1781, воп. 32, спр. 132, арк. 92—92 адв.

НГАБ. Ф. 1781. Воп. 25. Спр. 149. Арк. 32-33.

ГАРФ, ф. 109, оп. 38, д. 23, ч. 163, л. 1.

 

кс. Антон Шастакоўскі (Горкі)

выкладчык Закону Божага ў Горках.

У 1864г. значыўся сярод выкладчыкаў Божага Закону ў Горацкім Земляробчым Інстытуце.

Літаратура:

Памятная кніжка Магілёўскай губерніі на 1864г., Магілёў 1864, с. 45.

 

кс. Осіп Галкевіч

дэкан Магілёўска-Горацкі,

апекаваўся Горацкай парафіяй у 1864г.

Літаратура:

Памятная кніжка Магілёўскай губерніі на 1864г., Магілёў 1864, с. 123; НГАБ, фонд 1781, воп. 25, спр. 149, арк. 222–223; спр. 150, арк. 183–184; спр. 151, арк. 38–39.

 

кс. Фелікс Камянецкі (Горкі)

адміністратар парафіі; выкладчык Закону Божага ў Горках.

З 1859 г. працаваў адміністратарам Горацкага касцёла (дапамагаў у душпастырстве яму кс. Осіп Галкевіч, дэкан Магілёўска-Горацкі) і выкладаў Закон Божы ў земляробчым інстытуце.

Літаратура:

Памятная кніжка Магілёўскай губерніі на 1865г., Магілёў 1865, с. 111, 150; НГАБ, фонд 1781, воп. 25, спр. 149, арк. 64–65; спр. 150, арк. 89–90; спр. 151, арк. 36–37.

 

кс. Іосіф Касіснецкі (Горкі)

адміністратарГорацкай парафіі;

У 1866г. значыўся адміністратарам Горацкай святыні

Літаратура:

Памятная кніжка Магілёўскай губерніі на 1866г., Магілёў 1866, с. 165.

 

кс. Якушкевіч

в. а. дэкана Магілёўска-Горацкага. Узгадваецца як святар, адказны за Горацкую парафію.

Літаратура:

Памятная кніжка Магілёўскай губерніі на 1867г., Магілёў 1867, с. 149.

 

а. езуіты (Расна)

Ад 1747г. засноўваецца езуіцкая місія, якая падпарадкоўвалася клегіюму ў Мсціслаўі.

1777г. – заснаванне незалежнай парафіі пры іезуіцкім кляштары.

Езуіты – да 1820г.

Літаратура:

Касцёл св. Казіміра ў в. Расна (Дрыбінскі раён), у: http://mohylev-katolik.by/index.php/gistoryya/item/108-kastsjol-sv-kazimira-v-rasna-drybinski-rajon

Кс. У. Завальнюк, Касцёлы Царскай Расіі, Мінск, 2009, с. 156-157.

Расна. Касцёл Святога Казіміра, у: http://www.radzima.org/be/object/2586.html

 

а. дамініканцы (Расна)

1751г. – пабудова драўлянай святыні як філіяльнай айцоў дамініканцаў.

Літаратура:

Касцёл св. Казіміра ў в. Расна (Дрыбінскі раён), у: http://mohylev-katolik.by/index.php/gistoryya/item/108-kastsjol-sv-kazimira-v-rasna-drybinski-rajon

Кс. У. Завальнюк, Касцёлы Царскай Расіі, Мінск, 2009, с. 156-157.

Расна. Касцёл Святога Казіміра, у: http://www.radzima.org/be/object/2586.html

 

кс. Дамінік Лятук (Расна)

Паходзіў з сялян (нар. каля 1832 г.). Адукацыю атрымаў у Цяльшэўскім павятовым вучылішчы (1851–1856 гг.), Мінска-Магілёўскай семінарыі (1856–1860 гг.), па заканчэнні якой быў рукапаложаны і прызначаны вікарыем Касцюковіцкага касцёла. У 1864 г. прызначаны выконваючым абавязкі адміністратара Крычаўскага касцёла.

Літаратура:

НГАБ, фонд 1781, воп. 25, спр. 150, арк. 153–154; спр. 151, арк. 86–87.

 

кс. Ігнацы Лукашэвіч (Расна)

адміністратар Расненскага касцёла

з 1856 г. з’яўляўся адміністратарам Расненскага касцёла.

Літаратура:
НГАБ. Ф. 1781, воп. 25, спр. 150, арк. 175—176; ф. 2001, воп. 2, спр. 39, арк. 374—376

З. Антановіч, В. Гарбачова, Паўстанне 1863—1864 гг. у лёсе рымска-каталіцкага святарства Беларусі, у: arche №12 2010, с. 197 (http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/89742/3/Gorbatcheva_3.pdf)

 

кс. Станіслаў-Захарый Антонавіч Венцкевіч (Расна)

вікарый Расненскага касцёла

З 1843 г. стаў вікарыем Расненскага касцёла.

Літаратура:

НГАБ, фонд 1781, воп. 25, спр. 149, арк. 172–173; спр. 150, арк. 179–180; спр. 151, арк. 94–95.

 

кс. Іосіф Усоніс

адміністратар Фашчаўскай парафіі, апекаваўся вернікамі ў Горках.

 

 

 

на лацінскай мове:

 

Angelus

 

V.: Ángelus Dómini nuntiávit Maríae.

 R.: Et concépit de Spíritu Sáncto.

 

Áve, María, grátia pléna, Dóminus técum;

 benedíctatu in muliéribus,

 et benedíctus frúctus véntris túi, Iésus.

 Sáncta María, Máter Déi, óra pro nóbis peccatóribus

nunc et in hóra mórtis nóstrae. Amen.

V.: Écce ancílla Dómini.

 R.: Fíat míhi seсúndum vérbum túum.

Ave Maria...

 

V.: Et Vérbum cáro fáctum est.

R.: Et habitávit in nóbis.

Ave Maria...

 

 

Requiem aeternam

Réquiem aetérnam dóna é́is, Dómine, et lux perpétua lúceat eis.

Requiéscant in páce. Amen.

 

 

на беларускай мове:

 

Анёл Панскі

V.: Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі,

R.: і зачала ад Духа Святога.

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

 

V.: Вось я, слуга Панская,

R.: няхай мне станецца паводле Твайго слова.

Вітай, Марыя...

V.: А Слова сталася целам

R.: і пасялілася між намі.

Вітай, Марыя...

Вечны адпачынак

Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць.

Няхай адпачываюць у супакоі. Амэн.

 

 

 

Прочитано 79 раз Последнее изменение Пятница, 08 Ноябрь 2019 10:44
Другие материалы в этой категории: « Расклад багаслужэнняў на 3-10 лістапада 2019г.

Наведвальнікі

4508721
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
97
1431
10390
4477932
36713
71005
4508721
Your IP: 100.24.115.253
Server Time: 2019-11-15 01:12:27
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.