^Наверх

Понедельник, 07 Октябрь 2019 14:44

Пастырскія аб’явы на 6 кастрычніка 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXVІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.30
 

у літургіі:

07.10.2019 – панядзелак – успамін НПМ Ружанцовай

  1. месяц кастрычнік – час ружанцовай малітвы.
  2. у Магілёве трывае перэгрынацыя копіі фігуры св. Міхала Арханёла з італьянскага санктуарыя ў Гаргана
  3. У сераду ў курыі архідыяцэзіі адбудзецца паседжанне камісіі па справе арганізацыі дапамогі парафіяльным супольнасцям, якія патрабуюць дапамогі. Запрашаю маліцца ў гэтай інтэнцыі.
  4. З нядзелі 13 кастрычніка ў Магілёве плануюць распачаць рэгулярную цэлебрацыю святой Імшы ў надзвычайнай форме Рымскага абраду на лацінскай мове. З такой ініцыятывай у адказ на просьбы вернікаў выступіў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Ініцыятыву падтрымаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
  5. паспрабуем распачаць заняткі катэхетычныя ў парафіі. Для дзяцей сустрэчы будзем спрабаваць рабіць па нядзелях пасля святой Імшы а 16.00; спатканні для дарослых будуць па серадах пасля святой Імшы а 18.00.
  6. Чарговая сустрэча «Вінаградніка» адбудзецца 12 кастрычніка ў парафіі св. Юзафа ў Оршы. Запіс абавязковы і працягваецца да 10 кастрычніка па тэл: +37529 500-40-88. «Вінаграднік» — гэта не звычайныя рэкалекцыі і не курсы Бібліі. Гэта духоўная прастора ўзрастання ў веры і цнотах, трывання ў Езусе, як у сапраўднай Лазе, і асабістых адносінаў з Айцом — сапраўдным Вінаградарам.
  7. Сёння – дзень нараджэння ў Сяргея Берэснева, Ількевіч Дануты.
  8. 4-30 кастрычніка 2019 года пройдзе Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Перапіс насельніцтва — працэс збору, абагульнення, ацэнкі, аналізу і публікацыі дэмаграфічных, эканамічных і сацыяльных дадзеных аб насельніцтве, якое пражывае на адпаведны момант часу ў краіне альбо на яе выразна абмежаванай частцы.
  9. Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.
  10. Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 222 раз Последнее изменение Понедельник, 07 Октябрь 2019 14:51

Наведвальнікі

4573397
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1147
3156
1147
4551938
21459
79930
4573397
Your IP: 3.95.131.208
Server Time: 2019-12-08 06:49:04
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.