^Наверх

Вторник, 20 Август 2019 22:19

Пастырскія аб’явы на 18 жніўня 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XX Нядзеля Звычайнага Перыяду

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • з панядзелка па пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 18.00
    • у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
 

у літургіі:

20.08.2019 – аўторак – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла

20.08.2019 – серада – успамін св. Пія Х

21.08.2019 – чацвер – успамін НПМ Каралевы

24.08.2019 – субота – свята св. Барталамея, Апостала

  1. У месяцы жніўні молімся аб цвярозасці, якая так неабходна ў нашых сем’ях, грамадстве, краіне.
  2. 24 жніўня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі дыякан Яўген Вінтоў прыме прэзбітэрскае пасвячэнне.
  3. Пешая пілігрымка “Магілёў-Бялынічы” вырушыць 7 верасня ў суботу. Пачатак пілігрымкі святой Імшой а 9 гадзіне ў касцёле Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве. Больш падрабязную інфармацыю і кантакт для сувязі знойдзем пры выхадзе з касцёла.
  4. Запрашаю да малітвы ў інтэнцыі парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы (Мінская вобласць), якая змагла дапамагчы нашай супольнасці матэрыяльна. Ахвяраванні будуць выкарыстаны для ўсталявання тратуарнай пліткі вакол касцёла.
  5. Як можна заўважыць, у алтарнай частцы, над табэрнаклем – новы крыж – дар парафіі Божай Міласэрнасці ў Любані (Вілейскі дэканат).
  6. Свята нашай парафіі адбудзецца 21 верасня. Пастараемся ўжо цяпер планаваць свой час, каб прыняць удзел у святкаванні. Праграма свята будзе пададзена пазней.
  7. Як можам заўважыць, у нас з’явіўся новы алтар. Яшчэ паступова ён будзе ўпрыгожвацца, каб сапраўды выглядаць дастойна.

Шчырая падзяка, хто змог далучыцца да збору ахвяраванняў на гэтую мэту. Хто хацеў бы таксама далучыцца да гэтай годнай справы – калі ласка, шчыра запрашаем (пасля спіс ахвярадаўцаў будзе размешчаны на алтары з адваротнага боку).

8. Дні нараджэння: Валейша Станіслаў (20.08)

9. Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.

10. Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!

Прочитано 81 раз

Наведвальнікі

4377423
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
6204
1135
6204
4355636
53439
51397
4377423
Your IP: 34.204.194.190
Server Time: 2019-09-22 13:23:32
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.