^Наверх

Четверг, 27 Июнь 2019 08:38

Пасланне Мітрапаліта на ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

СЭРЦА ЕЗУСА – ЛЮБОВІ СКАРБНІЦА

ПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАННЕ З НАГОДЫ 120-ГОДДЗЯ ЗААХВЯРАВАННЯ СВЕТУ НАЙСВЯЦЕЙШАМУ СЭРЦУ ЕЗУСА ПАПАМ ЛЕОНАМ XIII

         Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

  1. 120 гадоў таму, 11 чэрвеня 1899 г. Папа Леон XIII здзейсніў Акт заахвяравання чалавечага роду Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, тэкст якога ён змесціў у энцыкліцы “Annumsacrum”– “Святы Год”. Гэты Акт скланяе нас да ўдзячнасці Езусу, Які палюбіў нас да канца і пасхальнай таямніцай сваёй смерці і ўваскрасення выбавіў з палону граху, і таксама ўчыніў сваім каралеўствам (пар. Апк 1, 5-6).
  2. Папа Леон XIII кажа, што прысвячэнне чалавечага роду Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса – з’яўляецца нічым іншым, як годным нашага Збаўцы дзеяннем з нагоды таго, кім Ён ёсць на самой справе і што ўчыніў для дабра ўсіх людзей. Калі хрысціянін у Сэрцы Езуса бачыць сімвал і вобраз бязмежнай любові Хрыста, якая яго заахвочвае да ўзаемнай любові, то ён сам павінен адчуваць патрэбу асабістага ўдзелу ў справе збаўлення. Таму кожны хрысціянін у Акце прысвячэння чалавечага роду Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса павінен бачыць заахвяраванне сябе самога Хрысту і выплываючых з гэтага абавязкаў. Так зразумелае заахвяраванне звязана з місійнай дзейнасцю Касцёла, бо адпавядае прагненням Сэрца Езуса, каб праз дзейнасцьчальцоўЯго Містычнага Цела распаўсюджваць па ўсім свеце справу Божага Валадарства.
  3. Папа Павел VIвучыць, што неабходна пашыраць культ Сэрца Езуса, абапіраючыся перад усім на таямніцы Эўхарыстыі, дзякуючы якой ажыццяўляецца асвячэнне чалавека і праслаўленне Бога, што з’яўляецца мэтай Касцёла.

         Сёння, пасля 120 гадоў, перад абліччам шматлікіх выклікаў сучаснасці, у тым ліку розных збройных канфліктаў, тэрарыстычных актаў,праяўленняўэгаізму і геданізму, не пашаны да чалавечага жыцця, крызісу інстытуту сям’і, маральнага рэлятывізму, абыякавасці да веры, страты надзеі, будавання цывілізацыі ненавісці і смерці, шматлікіх амаральных залежнасцяў мы павінны нанова асэнсаваць значэнне набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у Якім любові скарбніца і крыніца ўсялякага суцяшэння, супакой і паяднанне (пар. Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса).

         Культ Сэрца Езуса пачаў развівацца ў раннім сярэднявеччы. Да яго распаўсюджвання вельмі моцна прычыніліся св. Малгажата Марыя Алякок і яе спавяднік св. Ян Эўдэс. У сваіх аб’яўленнях Малгажаце Марыі Алякок Езус заахвочваў да распаўсюджвання культу Яго Сэрца. Прыхільнікам гэтага культу Ён паабяцаў шматлікія ласкі, выказаныя ў 12 абяцаннях. Між іншым Езус казаў, што Яго Сэрца так палюбіла людзей, штоне шкадавала сябе аж да абсалютнага знішчэнняз мэтай праяўлення любові. У замен жа Яно адчувае пагарду. У сваіх аб’яўленнях Езус пажадаў, каб пятніца пасля актавы Божага Цела была прысвечана Яго Сэрцу як узнагароджанне за ўсе знявагі.

         Распаўсюджванню культу Сэрца Езуса спрыялі ўсепантыфікі пасля Леона XIII. Асабліва адзначыліся папы апошніх часоў Павел VI, Ян Павел II, Бэнэдыкт XVI і Францішак.

         Актуальнымі з’яўляюцца словы Яна Паўла II з яго энцыклікі“Dives in misericordia” – “Вялікі ў міласэрнасці Бог”, што набліжэнне да Хрыста ў таямніцы Яго Сэрца дазваляе нам затрымацца ў цэнтральным пункце аб’яўлення міласэрнай любові Айца, якая з’яўляецца цэнтрам месіянскай місіі Божага Сына (пар. DM13).

         Папа Бэнэдыкт XVI кажа, што культ Сэрца Езуса ўкаранёны ў таямніцы Богаўцелаўлення; любоў Бога да чалавецтва асаблівым чынам праяўляецца праз Сэрца Езуса. Таму культ Найсвяцейшага Сэрца надалей захоўвае сваё значэнне і прыцягвае да сябе спрагненыя Божай міласэрнасці душы, якія знаходзяць у ім крыніцу, з якой чэрпаюць ваду жыцця, каб навадняць пустыню чалавечай душы і прабуджаць надзею.

         Папа Францішак вучыць, што Сэрца Добрага пастыра скланяецца да людзей, асабліва да тых, хто знаходзіцца нажыццёвай перыферыі. Туды накіравана стрэлка Яго компасу, там Ён праяўляе моц сваёй любові, бо імкнецца дасягнуць усіх людзей і не страціць нікога.

         4.      Менавіта таму мы павінны практыкаваць і развіваць культ Сэрца Езуса, асабліва ў прысвечаным Яму месяцы чэрвені, каб будаваць цывілізацыю любові і жыцця, бо праблемы сучаснага свету ўзнікаюць перад усім з праблем чалавечага сэрца. Калі хрысціянін перад абліччам заданняў новай евангелізацыі і адказу на небяспечныя выклікі часу накіроўвае свой позірк да Сэрца Езуса, Валадара сусвету, і прысвячае сябе Яму, то ён становіцца носьбітам святла Евангелля і Божай міласэрнасці.

         Культ Сэрца Езуса вядзе да любові Бога Айца, як крыніцы сапраўднай любові. Нагадвае пра гэта св. Ян апостал, які кажа што любоў праўляецца ў тым, што не мы першыя палюбілі Бога, але Ён нас палюбіў і паслаў свайго Сына як уміласціўленне за нашыя грахі (пар. 1 Ян 4, 10). Гэта азначае, што Езус атрымлівае любоў ад Бога Айца і адорвае ёю нас грэшных. Ён з любоўю прымае грэшнікаў і ў сваёй бязмежнай міласэрнасці прабачае грахі каючымся.

         У набажэнстве да Сэрца Езуса Касцёл бачыць знак любові Бога да чалавека. Ён таксама імкнецца прабудзіць у чалавечых сэрцах узаемную любоў да Бога. Сам Езус надаў гэтаму набажэнству експіяцыйны напрамак, бо яно павінна ўражлівасць нас на грэх, мабілізоўваць у імя любові Хрыста да змагання з ім а таксама да ўзнагароджання за тых, хто раніць Боскае Сэрца.

         Любоў Бога да чалавечага роду казала Сну Божаму прыйсці на зямлю, прыняць жудасныя мучэнні і крыжовую смерць. З любові гэтага Сэрца нарадзіўся Касцёл і святыя сакрамэнты, сярод якіх любові – сакрамэнт Эўхарыстыі.

      Разважанне прысутнасці таямніцы Сэрца Езуса ў Еўхарыстыі вядзе да лепшага зразумення таямніцы святарства, дзякуючы якому збаўчая Божая ласка дасягае чалавека. Гэтае разважанне таксама заахвочвае да малітвы аб пакліканнях, каб Найвышэйшы Святар Езус Хрыстус даў для Касцёла пастыраў, якія будуць вучыць, што Езус з’яўляецца дарогай, праўдай і жыццём (пар. Ян 14, 6), што асабліва важна ў наш час, калі чалавек загубіўся і не ведае мэты свайго жыцця.

         Аб гэтым неабходна памятаць сёння, калі Каталіцкі Касцёл адзначае Дзень малітваў аб святасці святароў. Святары пакліканы весці людзей шляхам дасканаласці, але пры гэтым самыя павінны быць святымі і штодзённа практыкаваць гэтую цноту, каб быць верагоднымі сведкамі любові Хрыста.

         Культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса таксама вядзе да глыбейшага пазнання праўды пра Хрыста як сапраўднага Бога і Чалавека, гэта азначае пазнання таямніцы Богаўцелаўлення. Сэрца Езуса было прабіта дзідай і з Яго выплылі кроў і вада, як сімвалы сакрамэнтаў, у чым праяўляецца таямніца збаўлення, у якой бачна бязмежная любоў Бога да чалавека, якая прывяла да крыжовай ахвяры Божага Сына. Таму культ Сэрца Езуса падкрэслівае салідарнасць Бога з чалавекам. Бог не застаўляе чалавека аднаго, але шукае яго, шукае нават грэшнага, гэта азначае, што любіць яго такім якім ён ёсць.

         Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса накладае таксама і абавязкі. Мы не павінны злоўжываць дабрынёй Божага Сэрца. Аднак, калі чалавечая слабасць вядзе нас да граху, то неабходна даверыцца Божай міласэрнасці і прыбягаць да Сэрца Езуса ў нашых патрэбах.

         5.      Касцёл нарадзіўся з прабітага боку Езуса і з яго праз дзеянне Святога Духа чэрпае сваю моц. Дзякуючы Святому Духу любоў Сэрца Езуса праяўляецца ў сэрцах людзей (пар. Рым 5, 5) і скланяе іх любіць іншых.

         Адзначаючы ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса і 220-годдзе прысвячэння Яму чалавечага роду, падзякуем Богу за тое, што ён аб’явіў сваю бязмежную любоў ў Ім і папросім ласкі практыкаваць Яго культ, кабсапраўдным хрысціянскім жыццём прысвячаць Яму ўвесь свет і новыя часы, якія перад намі.

         Усіх прыхільнікаў Найсвяцейшага Сэрца Езуса благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Духа Святога.    

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Прочитано 121 раз

Наведвальнікі

4377452
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
6233
1135
6233
4355636
53468
51397
4377452
Your IP: 34.204.194.190
Server Time: 2019-09-22 13:36:12
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.