Версия для печати
Воскресенье, 21 Апрель 2019 15:03

Пастырскія аб’явы на 21 красавіка 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Нядзеля Ўваскрасення Пана

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
    • у нядзелю – 28 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці – святая Імша ў 8.00 і 16.00. 
  1. Перажываем Вялікдзень – самае галоўнае свята для ўсіх хрысціян. Шчырая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у супольнай малітве ў Вялікі Чацвер, Вялікую Пятніцу, і Вялікую Суботу.
  2. Першыя дні Велікоднага Перыяду – перажываюцца асаблівым чынам – Актава Пасхі. У гэты час у пятніцу – абавязку посту няма. Запрашаем да супольнай малітвы ў гэтыя дні.
  3. Трывае духоўная падрыхтоўка да Нядзелі Божай Міласэрнасці – штодзённая малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
  4. 23 красавіка – імяніны ў біскупа Юрыя Касабуцкага, 24 красавіка – імяніны ў а. Ежы Вежхоўскага з Магілёва.
  5. У бліжэйшую нядзелю – 28 красавіка – парафіяльнае свята ў каталікоў Асіповіч. Таксама ў Магілёве арганізуецца з 2006г. парафія Божай Міласэрнасці. Будзем памятаць аб іх у сваіх малітвах.
  6. На парафіяльнай старонцы знойдзем фотарэпартажы з Пасхальнага Трыдуума.
  7. Шчыра ўдзячнасць за падрыхтоўку нашай святыні да святаў, а таксама за дапамогу і салідарнасць у шматлікіх справах.
  8. Пры выхадзе з капліцы – новыя нумары некаторых каталіцкіх часопісаў, а таксама новы выпуск парафіяльнай брашуры “Эммаус”.
  9. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 381 раз Последнее изменение Воскресенье, 21 Апрель 2019 15:06
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)