^Наверх

Вторник, 04 Декабрь 2018 05:51

Пастырскія аб’явы на 02.12.2018

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

І Нядзеля Адвента

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00

у чацвер – раратняя святая Імша а 7.00

у аўторак, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 9 снежня – ІІ нядзеля Адвенту – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

1. У літургіі

03.12.2018 – панядзелак – успамін св. Францішка Ксаверыя, святара

06.12.2018 – чацвер – успамін св. Мікалая, біскупа.

07.12.2018 – пятніца – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла

08.12.2018 – субота – урачыстаць Беззаганага Зачацця НПМ.

2. Адвент – час радаснага чакання на Хрыста. Святая Імша раратняя – у чацвер а 7.00

3. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай. Запрашаем, як заўсёды, да супольнай малітвы.

4. Запрашаем на Біблійныя сустрэчы ў парафіяльным доме, каб супольна чытаць і разважаць Святое Пісанне – у сераду, а 17.00

5. Адвентавыя рэкалекцыі – 12 і 13 снежня. Правядзе іх кс. Павел Шылак, пробашч парафіі ў в. Краснае (Маладзечанскі дэканат), які шмат гадоў з’яўляўся душпастырам у Крычаве.

6. 25 лістапада 2018 года ў выніку пажару быў поўнасцю знішчаны будынак плябаніі ў парафіі святога Яна ў в. Волма Стаўбцоўскага дэканата.

Прапаную ахвяраванні, якія збяром у наступную нядзелю, 9 верасня, прызначыць менавіта на дапамогу парафіі ў Волме.

7. Прашу аб малітве ў інтэнцыі паспяховай рэгістрацыі ў дзяржаўных структурах той дапамогі, якую ўдалося атрымаць для нашай парафіі ад каталіцкай дабрачыннай арганізацыі RENOVABIS.

8. Ёсць магчымасць ужо набыць календары на 2019 год. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаныя на рамонтныя працы ў нашай парафіі.

9. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!

Прочитано 30 раз
Другие материалы в этой категории: « Пастырскае пасланне на Адвент 2018

Наведвальнікі

3668763
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
287
1616
14649
3636039
37135
71720
3668763
Your IP: 54.84.236.168
Server Time: 2018-12-16 04:30:34
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.