РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 13мая – VІІ Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
- у нядзелю – 13мая – VІІ Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
- 1.у літургіі на гэтым тыдні
- 10 мая – урачыстасць абавязковая Ўнебаўшэсця Пана.
2.Месяц май – месяц асаблівай малітвы праз заступніцтва Багародзіцы. Запрашаем на маёвыя набажэнствы – штодзённа пасля святой Імшы. Паводле рашэння Епіскапату Беларусі ў тэкст Літаніі Ларэтанскай дадаецца заклік “Каралева Беларусі”.
3.У панядзелак запрашаем на сумесную працу, каб прыбраць тэрыторыю, якая прыналежыць нашай парафіі, а таксама падрыхтаваць кветнікі.
4.Свята нашай парафіі ў гэтым годзе будзем адзначаць 15 верасня. Ахвяраванні, якія збяром у наступную нядзелю, 13 мая, будуць прызначаны на арганізацыю гэтай урачыстасці.
5.9 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ у Оршы адбудзецца вялікая ўрачыстасць – пасвячэнне касцёла. Кс. Валерый і вернікі парафіі шчыра запрашаюць далучыцца да супольнай малітвы.
6.Сёння дзень нараджэння адзначаюць Лысенкова Валянціна Аляксандраўна і Чудзінава Анна Мікалаеўна.
7.У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай – молімся ў гэты дзень за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
8.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!