^Наверх

Среда, 09 Май 2018 05:54

Пастырскія аб’явы на 6 мая 2018г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VІ Велікодная Нядзеля

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
    • у нядзелю – 13мая – VІІ Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

  • 1.у літургіі на гэтым тыдні

-         10 мая – урачыстасць абавязковая Ўнебаўшэсця Пана.

2.Месяц май – месяц асаблівай малітвы праз заступніцтва Багародзіцы. Запрашаем на маёвыя набажэнствы – штодзённа пасля святой Імшы. Паводле рашэння Епіскапату Беларусі ў тэкст Літаніі Ларэтанскай дадаецца заклік “Каралева Беларусі”.

3.У панядзелак запрашаем на сумесную працу, каб прыбраць тэрыторыю, якая прыналежыць нашай парафіі, а таксама падрыхтаваць кветнікі.

4.Свята нашай парафіі ў гэтым годзе будзем адзначаць 15 верасня. Ахвяраванні, якія збяром у наступную нядзелю, 13 мая, будуць прызначаны на арганізацыю гэтай урачыстасці.

5.9 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ у Оршы адбудзецца вялікая ўрачыстасць – пасвячэнне касцёла. Кс. Валерый і вернікі парафіі шчыра запрашаюць далучыцца да супольнай малітвы.

6.Сёння дзень нараджэння адзначаюць Лысенкова Валянціна Аляксандраўна і Чудзінава Анна Мікалаеўна.

7.У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай – молімся ў гэты дзень за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.

8.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!

Прочитано 228 раз Последнее изменение Среда, 09 Май 2018 05:57

Наведвальнікі

3542802
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
539
1840
11056
3519648
31586
47373
3542802
Your IP: 54.161.116.225
Server Time: 2018-10-21 12:54:25
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.