^Наверх

Понедельник, 05 Март 2018 18:28

Пастырскія аб’явы на 04.03.2018г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІІI Нядзеля Вялікага Посту

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 11 сакавіка – святая Імша ў 16.00.
  1. Сёння, у ІІІ Нядзелю Вялікага Посту традыцыйна ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы CARITAS – каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца асаблівым чынам дапамогай асобам хворым, якія патрабуюць нашай падтрымкі.
  2. Вялікі Пост - асаблівы час, калі мы рыхтуемся да Пасхі Хрыстовай – самага галоўнага свята для ўсіх хрысціян. Запрашаем да супольнай малітвы, а таксама практыкавання добрых учынкаў міласэрнасці, паводле закліку Збаўцы “Што зробіце аднаму з гэтых найменшых, Мне зробіце…” Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах.
  3. Для таго, каб плённа перажыць час Вялікага Посту, 7 і 8 сакавіка (серада, чацвер) у нашай супольнасці адбудуцца велікапостныя рэкалекцыі – адмысловыя духоўныя практыкаванні, мэта якіх – паглыбіць нашую веру, узмацніць надзею, павялічыць любоў. Правядзе іх для нас кс. Віталій Дабраловіч, Дырэктар Нацыянальнага “Карытас”.
  4. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай; Шчыра запрашаем да супольнай малітвы!
  5. У пятніцу – пасля святой Імшы а 18.00 – разважанне Крыжовага Шляху. У нядзелю ў 15.30 – Песні Жальбы
  6. 11 сакавiка у нашай парафii адбудзецца прэзентацыя выставы Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці ... Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў і ўяўляе асноўныя праблемы сучаснага свету па пытаннях жыцця і сям'і, а таксама шляхі выхаду з іх. Прадстаўляць выставу будзе супрацоўнік Дабрачыннага Фонду "Адкрытыя сэрцы".
  7. Просьба аб малітве ў інтэнцыі рамонтных прац, якія з Божай дапамогай павольна працягваюцца, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
  8. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
  9. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 494 раз

Наведвальнікі

3542771
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
508
1840
11025
3519648
31555
47373
3542771
Your IP: 54.161.116.225
Server Time: 2018-10-21 12:25:31
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.