^Наверх

Понедельник, 11 Сентябрь 2017 09:09

Пастырскія аб’явы на 10 верасня 2017

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХХІІІ Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • з панядзелку па пятніцу  – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 17 верасня – ХХІV Звычайная Нядзеля – святая Імша ў 16.00
  1. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем на сумесную малітву, бо ў гэты дзень мы маем магчымасць разам падзякаваць ўсім тым, хто дапамагае нашай супольнасці. Запрашаем да сумеснай малітвы Вяночкам да Божай Міласэрнасці – перад кожнай святой Імшой.
  2. Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме. Асаблівым чынам запрашаю памаліцца за ўсіх тых, хто нам дапамог набыць фігуру Езуса Хрыста, якая будзе размешчана ў франтоне нашай капліцы. Вітай Марыя…
  3. Нашае парафіяльнае свята сёлета адбудзецца 23 верасня. Просім ужо цяпер так запланаваць свой час, каб прыняць удзел. Узначаліць нашую ўрачыстасць біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама ў нашую парафію завітае ў госці гурт “Рэха” з невялікім выступленнем падчас фэсту.
  4. 14 верасня ў в. Княжыцы Шклоўскага раёна а 12.00 адбудзецца свята мясцовая каталіцкай супольнасці. Калі хто мае магчымасць і жаданне прыняць удзел – калі ласка, звяртайцеся да кс. Андрэя.
  5. Свята ў Бялынічах плануецца 24 верасня ў 15.00. Хто хацеў бы прыняць удзел у невялікай пілігрымцы на транспарце – запрашаем ужо цяпер звяртацца да святара.
  6. Распачаўся новы навучальны год – час паглыблення нашых ведаў і здольнасцяў, пазнання новага. У гэтым годзе хочам распачаць заняткі для дзетак перад прыняццем І Святой Камуніі, а таксама паспрабаваць арганізаваць перыядычна Біблійныя спатканні, а таксама невялікія катэхетычныя заняткі для дарослых.
  7. Дзякую за дар супольнай малітвы. Дзякую  за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 736 раз

Наведвальнікі

3590407
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1160
1245
8209
3566472
30499
48692
3590407
Your IP: 54.167.18.170
Server Time: 2018-11-15 19:39:43
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.