^Наверх

Воскресенье, 09 Июль 2017 09:27

Пастырскія аб’явы на 9 ліпеня 2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XIV Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ   

НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 16 ліпеня – ХV Звычайная Нядзеля – святая Імша ў 10.00 і 16.00
  1. У літургіі на гэтым тыдні:
  • 11 ліпеня – свята св. Бэнэдыкта, Апекуна Еўропы.
  • 15 ліпеня – успамін св. Бонавентуры, біскупа і доктара Касцёла.
  1. У ліпені запрашаем да супольнай малітвы Літаніяй да Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста.
  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  3. Запрашаем да сумеснай малітвы Вяночкам да Божай Міласэрнасці – перад кожнай святой Імшой.
  4. Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да нашай сумеснай працы  на мінулым тыдні.
  5. На гэтым тыдні плануецца таксама невялікая праца – у пятніцу, а 16.00. Хочам падрыхтаваць яшчэ адзін кветнік – спадзяёмся, што такім чынам нашая тэрыторыя стане больш прыгожай. Калі хтосьці мае прыгожыя кветкі, якія б квітнелі увосень – запрашаем падзяліцца. Па тэхнічных пытаннях прашу звяртацца да п. Аліны.
  6. Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме. Ужо, як можна заўважыць, прывезлі металачарапіцу на дах сакрыстыі. Таксама на мінулым тыдні быў атынкованы карыдор у плябаніі.
  7. Дзякую за дар супольнай малітвы. Дзякую  за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1054 раз Последнее изменение Понедельник, 10 Июль 2017 09:44

Наведвальнікі

4377345
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
6126
1135
6126
4355636
53361
51397
4377345
Your IP: 34.204.194.190
Server Time: 2019-09-22 12:45:23
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.