^Наверх

Воскресенье, 28 Май 2017 11:29

Пастырскія аб’явы на 28 мая 2017г

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VІІ Велікодная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ   НА
БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, чацвер, пятніцу– святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю –  4 чэрвеня  – Нядзеля Спаслання Духа Святога – святая Імша ў 10.00 і 16.00.

 

  1. У літургіі на гэтым тыдні:
  • Серада, 31 мая – свята Адведзінаў НПМ
  • Чацвер, 1 чэрвеня – успамін св. Юстына
  • Субота, 3 чэрвеня – успамін свв. Караля Луангі і паплечнікаў.
  1. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  2. Набліжаецца месяц чэрвень – месяц асаблівай малітвы праз Літанію да Сэрца Езуса Хрыста.
  3. У чацвер – малітва аб пакліканнях да Божай службы.
  4. Месяц чэрвень – багаты на святы ў парафіях Магілёўшчыны:
  • 3 чэрвеня – у 12.00 – парафіяльнае свята ў Фашчаўцы;
  • 5 чэрвеня – у 19.00 – свята ў Чавусах
  • 13 чэрвеня – у 18.00 – парафіяльнае свята ў парафіі св. Антонія ў Магілёве
  • 11 чэрвеня – у 11.00 – прастольнае свята ў Касцюковічах.

Душпастыры і вернікі шчыра запрашаюць прыняць удзел, па меры магчымасцей.

  1. Арганізуецца пешая пілігрымка Магілёў-Будслаў.Тэрмін паломніцтва -  22-30 чэрвеня. Пілігрымы пройдуць за 9 дзён больш за 250 км. Хто б хацеў прыняць удзел – звяртаемся да святара парафіі.
  2. 3 чэрвеня – дзень нараджэння ў а. Юрыя Находкі, які апекаваўся нашай парафіяй. Шчыра запрашаю да малітвы ў яго інтэнцыі.
  3. Як бачым, у нас з’явілася некаторая новая літургічная мэбля – падстаўка пад імшал, амбонка для Божага Слова, а таксама пюпітр для месца кіравання літургіяй.
  4. Ёсць ідэя таксама змайстраваць невялікую хрысцільню, якая патрэбная для ўдзялення сакраманту хросту. Хто б меў жаданне і магчымасць ахвяраваць нейкія сродкі менавіта на гэтую мэту – сённяшнія ахвяраванні, сабраныя пасля святой Імшы, будуць прызначаныя для набыцця неабходных матэрыялаў. Скласці ахвяраванне можна і ў іншы, больш спрыяльны час. Ужо цяпер кожнаму хочацца сказаць: “Вялікі дзякуй”.
  5. Шчырая падзяка за клопат аб чысціні ў нашай капліцы.
  6. Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме.
  7. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 983 раз

Наведвальнікі

3590474
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1227
1245
8276
3566472
30566
48692
3590474
Your IP: 54.82.73.21
Server Time: 2018-11-15 20:36:20
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.