^Наверх

Воскресенье, 23 Апрель 2017 11:59

Пастырскія аб’явы на 23 красавіка 2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

  Нядзеля Божай Міласэрнасці

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ   НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю –  30 красавіка – ІІІ Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 16.00.
  1. Сёння – 23 красавіка – парафіяльнае свята ў каталікоў Асіповіч. Таксама ў Магілёве арганізуецца з 2006г. парафія Божай Міласэрнасці. Будзем памятаць аб іх у сваіх малітвах.
  2. Таксама сёння – дзень імянін біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Молімся аб дарах Духа Святога для вялебнага іерарха, які, калі памятаем, наведваў нашую супольнасць у 2014г.
  3. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  4. У многіх парафіях вернікі збіраюцца разам на супольную малітву перад святой Імшой. Паспрабуем гэта зрабіць і ў нашай супольнасці – за 5 хвілін перад Ахвярай святой  Імшы будзем маліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
  5. 24 карасавіка – імяніны ў а. Ежы Вежхоўскага, віцэ-дзекана Магілёўскага дэканату, пробашча парафіі св. Антонія ў Магілёве; 29 красавіка – гадавіна святарскага пасвячэння кс. Андрэя Яркаўца, дэкана Бабруйскага дэканату.
  6. 30 красавіка – у наступную нядзелю – свята  парафіі будзе знаходзіцца ў Мінску, у парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) – каб распавесьці аб Горацкай парафіі і сабраць ахвяраванні на патрэбы нашай супольнасці – запрашаю ўжо цяпер аб малітве ў гэтай інтэнцыі. Святую Імшу ў Горках будзе цэлебраваць кс. Аляксандр Шупенька са Шклова.
  7. У мінулую пятніцу – 21 красавіка – дзень свайго нараджэння перажывала Анастасія Грамыка.
  8. Памолімся за кс. Роберта Мацееўскага, які завяршае сваё служэнне  ў Беларусі. Молімся за парафію ў Мсціслаўі, якой часова будзе апекавацца кс. Павел Адамовіч з Крычава.
  9. У краме Еўраопт знаходзяцца скарбонкі, у якія можна скласці ахвяраванне ў фонд “Адкрытыя сэрцы”. Такім чынам мы можам далучыцца да руху захавання жыцця ненароджаных дзетак.
  10. 25 чэрвеня  ў Вільнюсе адбудзецца беатыфікацыя арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса. З Магілёва арганізоўваецца пілігрымка, якая адбудзецца 24-26 чэрвеня. Больш інфармацыі знойдзем на аб’яве пры выхадзе з капліцы.
  11. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 816 раз Последнее изменение Воскресенье, 23 Апрель 2017 12:16

Наведвальнікі

3668693
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
217
1616
14579
3636039
37065
71720
3668693
Your IP: 54.84.236.168
Server Time: 2018-12-16 03:44:13
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.