^Наверх

Воскресенье, 09 Апрель 2017 05:59

Расклад багаслужэнняў на Святы Пасхальны Трыдуум 2017

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

13-16 красавіка – Святы Пасхальны Трыдуум - асаблівы час. «Пасхальны Трыдуум Мукі і Уваскрасення Пана пачынаецца з вечаровай Імшы Вячэры Пана, мае свой цэнтр ў Пасхальнай вігіліі і завяршаецца Нешпарамі нядзелі Уваскрасення».

 

 

 

Вялікі чацвер

Успамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.

Вялікая пятніца Мукі Пана

Дзень сціслага посту. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.

Вялікая субота

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.

Пасхальная Вігілія

У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

Шчыра запрашаем ужо цяпер заплававаць час, каб прыняць удзел у супольных малітвах – бо менавіта ў гэтым заключаецца сапраўдны сэнс святкавання Пасхі.

 

СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

 

13.04.2017 – чацвер – Вялікі Чацвер

19.00 – Імша Вячэры Пана

14.04.2017 – пятніца – Вялікая Пятніца

18.30 – Крыжовы Шлях, магчымасць споведзі.

19.00 – Літургія Мукі Пана, адарацыя крыжа

15.04.2017 – субота – Вялікая Субота

- на працягу дня – ціхая адарацыя

21.00 – Пасхальная Вігілія, асвячэнне велікодных страў.

16.04.2017 – нядзеля – Нядзеля Ўваскрасення Пана

10.00 – святая Імша

16.00 – святая Імша

Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 810 раз Последнее изменение Суббота, 15 Апрель 2017 11:55

Наведвальнікі

3668729
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
253
1616
14615
3636039
37101
71720
3668729
Your IP: 54.84.236.168
Server Time: 2018-12-16 04:13:40
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.