Версия для печати
Воскресенье, 29 Январь 2017 14:16

Пастырскія аб’явы на 29.01.2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІV Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • з панядзелка па пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у нядзелю – 5 лютага – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 31 студзеня – успамін св. Яна Боско
  • 2 лютага – свята Ахвяравання Пана - асвячэнне свечак (грамніцы) .
  • 3 лютага – успамін св. Блажэя - малітва праз заступніцтва св. Блажэя.
  • 5 лютага – успамін св. Агаты - асвячэнне хлеба праз заступніцтва св. Агаты.
  1. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай; Мы трошкі перапрацавалі існуючыя тэксты – цяпер кожную сераду ў нашай парафіі будзе вечарам цэлебравацца святая Імша, спалучаная з Літургіяй Гадзінаў у гонар Маці Божай. Шчыра запрашаем!
  2. У чацвер – малітва аб пакліканнях да манаскага і святарскага жыцця.
  3. 4-5 лютага Магілёўскую вобласць наведае Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, які наведае некаторыя парафіі Магілёўскага дэканату.У прыватнасці, 4 лютага прадстаўнік Папы прыме ўдзел у пастырскай сустрэчы духавенства Магілёўшчыны, якая адбудзецца ў касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, а таксама наведае будаўніцтва касцёла св. Антонія Падуанскага (перасячэнне Шмідта і Астроўскага). 5 лютага іерарх а 11.00 узначаліць святую Імшу ў магілёўскай конкатэдры і будзе магчымасць сустрэчы з вернікамі.
  4. Просьба аб малітве ў інтэнцыі рамонтных прац, якія адбываюцца ў парафіяльным доме, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
  5. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
  6. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1593 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)