РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак – святой Імшы ў капліцы не будзе
- у аўторак, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у сераду – Раратняя святая Імша – 7.00
- у суботу – святая Імша у 10.00
- у нядзелю – 4 снежня – святая Імша ў 16.00.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 29 лістапада – свята св. Андрэя Апостала.
- 3 снежня – успамін свю Францішка Ксаверыя
- Молімся за парафію ў Вельбарку, аб плённасці духоўных практыкаванняў, якія праводзіць кс. Андрэй.
- Распачаўся новы літургічны перыяд – Адвент – час духоўнага чування, працы над сабой. Запрашаем да ўдзелу ў сумесных малітвах, асабліва Раратніх Святых Імшаў (па серадах а 7.00)
- Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
- “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
- Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!