^Наверх

Воскресенье, 13 Ноябрь 2016 12:22

Пастырскія аб’явы на 13.11.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

  XXХІІІ  Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ 
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 20 лістапада – святая Імша ў 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 16 лістапада – успамін НПМ Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)
  • 17 лістапада – успамін св. Альжбеты Венгерскай.
  • 20 лістапада – урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.
  1. У наступную нядзелю – асаблівая малітва за духоўныя семінарыі і канешне ж іх навучэнцаў – будучых святароў. Збор ахвяраванняў будзе прызначаны па патрэбы менавіта гэтых каталіцкіх навучальных устаноў. Хто пажадаў бы ахвяраваць нейкія  прадукты (бульбу, закаткі і інш.) – калі ласка, звяртаемся да святара. Ужо цяпер выказваем вялікае “Дзякуй” кожнаму за дар  сэрца!
  2. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  3. У мінулую суботу, 12 лістапада, адбылося невялікае спатканне моладзі. Хацелася б, каб такія сустрэчы сталі рэгулярнымі.
  4. “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
  5. Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
  6. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах! 
Прочитано 1274 раз

Наведвальнікі

4504441
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
522
1315
6110
4477932
32433
71005
4504441
Your IP: 18.205.96.39
Server Time: 2019-11-13 02:22:28
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.