^Наверх

Пятница, 28 Октябрь 2016 13:59

Фігура Маці Божай Фацімскай наведала нашую супольнасць

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

З 13 кастрычніка распачалося вандраванне копіі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях архідыяцэзіі. Дадзеная ініцыятыва з’яўляецца духоўнай падрыхтоўкай да вельмі важнай падзеі для Каталіцкага Касцёла –  у 2017 г. спаўняецца 100 гадоў з моманту першага аб’яўлення Маці Божай тром дзецям-пастушкам: Люцыі, Франсішку і Жасінце, якое адбылося ў Партугаліі, непадалёк ад Фацімы, мясцовасць, якая з’яўляецца асаблівым месца малітвы для каталікоў усяго свету.

 

26 і 27 кастрычніка фігура Маці Божай наведала і нашую супольнасць у Горках.

 

Вечарам тыя, хто мог, сабраліся на супольную малітву, каб прасіць заступніцтва Багародзіцы. Кс. Андрэй заахвоціў удзельнікаў багаслужэння прасіць дапамогі Маці Божай асаблівым чынам ў інтэнцыі адраджэння Каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі.

 

Кс. Аляксандр Шупенька, дзякуючы ахвярнасці якога фігура прыбыла ў нашую парафію, у гамаліі звярнуў увагу на тое, аб чым прасіла і заклікала Багародзіца падчас Фацімскіх аб’яўленняў.

 

Раніцай ад 9.00 была магчымасць прыватнай малітвы перад фігурай. Пасля ў ружанцовай малітве мы разважалі над таямніцамі жыцця на зямлі Ісуса Хрыста, а пасля падчас Эўхарыстыі дзякавалі Добраму Госпаду за дар наведвання каталіцкай супольнасці фігурай Маці Божай з Фацімы.

 

У другой палове дня фігура вырушыла ў суседні каталіцкі прыход – парафію Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мсціславе.

 

Фотаздымкі: Аляксандр Храмко (www.horki.info), кс. Андрэй

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 1150 раз Последнее изменение Пятница, 28 Октябрь 2016 14:04

Наведвальнікі

4090336
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
2057
2817
15604
4052050
79818
89181
4090336
Your IP: 54.146.98.143
Server Time: 2019-05-24 17:17:43
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.