^Наверх

Вторник, 20 Сентябрь 2016 14:19

Горацкая парафія: 10-годдзе аднаўлення супольнасці.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

10 гадоў - не вельмі вялікая дата, але варта не забывацца, які шлях прайшла нашая супольнасць.

 

2006г. – распачалося аднаўленне Горацкай парафіі – Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка 14.11.2006г. падпісвае дэкрэт аб утварэнні новай парафіі пад тытулам Маці Божай Бялыніцкай і св. Ганны ў г. Горкі Магілёўскага дэканату[1].

14 лістапада 2006г. - адміністратарам з правамі пробашча прызначаны кс. Віталь Марфель,[2] які разам з вернікамі распачынае падрыхтоўку неабходных дакументаў для рэгістрацыі парафіі.

15 красавіка 2007г. – быў заключаны сакрамэнт сужэнства паміж Тэйніным Аляксандрам Навумавічам і Тэйнінай (Гаплічнік) Марыяй Аляксандраўнай.[3] Сведкамі шлюбу сталі Мар’ян Эдуардавіч і Таццяна Анатольеўна, ад якіх, па-сутнасці і распачалося аднаўленне Горацкай парафіі.

30.05.2007г. – паводле рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту парафія атрымала дзяржаўную рэгістацыю і юрыдычны адрэс (вул. Калініна 5).[4]

28 лістапада 2009 г. – парафіюнаведаўМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.[5]

З мая 2009г. – пастырскае служэнне ў Горках распачаў  а. Юрый Находка OCD, кармеліт з Мінска. [6] У сувязі з неабходнасцю парафія была вымушана набыць іншае памяшканне – па адрасе: г. Горкі, завул. Валадарскага 10.

16 лютага 2010 г. - адбыўся канцэрт гурта «Подых Духа» навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

9 кастрычніка 2010г. – быў удзелены сакрамант хрышчэння Станіславу Валейша.[7]

8 снежня 2010г. адбылося асвячэнне копіі абраза Маці Божай Бялыніцка (ікона напісана студэнтамі Акадэміі мастацтваў Насцяй Бурко і Сянам Шао). Урачыстую святую Імшу ўзначаліў а. Павел Рудзьман OCD.[8]

З чэрвеня 2012г. супольнасцю апекаваўся кс. Роберт Мацееўскі з Мсціслаўя (у той час – дэкан Мсціслаўскага дэканату[9]).

У маі 2013г. – парафію адведаў абраз Маці Божай Будслаўскай.

27.09.2013г. – адміністратарам з правамі пробашча прызначаны кс. Андрэй Кеўліч, які распачаў служэнне ў Горках 29 верасня 2013г. [10]; распачаўся працэс урэгулявання юрыдычнага статусу парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі (змена юрыдычнага адрэсу).

У пачатку кастрычніка 2013г. запрацавала парафіяльная інтэрнет-старонка www.kasciol.by. Праведзены некаторыя рамонты парафіяльнага дома (замена электраправодкі, устаноўка новых вакон, прыстасаванне пакоя для жыхарства святара).

У кастрычніку 2013г. Друйская парафія (Віцебская дыяцэзія) ахвяравала нашай парафіі табернакль[11] – адмысловы літургічны прадмет, у якім захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамант, а таксама многія іншыя рэчы сакральнага характару.

26.01.2014г. – паводле ініцыятывы а. Аляксандра Уласа ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна Кольбэ г. Мінска быў арганізаваны збор ахвяраванняў як дапамога нашай сурольнасці. Акрамя фінансавай дапамогі, на патрэбы парафіі былі перададзены літургічная бялізна, ампулкі, начынне для ўдзялення сакраманту хросту, а таксама падстаўка для лаваба.

09.02.2014г. – з ініцыятывы адміністратара супольнасці ўзнікла невялікая парафіяльная газетка „Emmaus[12] – штотыднёвы каталіцкі бюлетэнь. Распачалося супрацоўніцтва прыхода з сацыяльнай службай г. Горкі ў галіне дабрачыннасці (пры падтрымцы “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі).

17.02.2014г. – адбылася дэканальная візітацыя, якую здзейніў кс. Павел Шылак, дэкан Магілёўскага дэканату.

10.03.2014г. – Дыяцэзіяльная Місія “Карытас” дапамагла атрымаць супольнасці электронны арган.[13]

19.04.2014г. – Горацкую парафію наведаў біскуп Юрый Касабуцкі.[14]

17 мая 2014г.– парафія набыла надзел зямлі па адрасе: завул. Валадарскага  8, які сумежыць з надзелам зямлі, на якім знаходзіцца парафіяльны дом.

7 чэрвеня 2014г. – кс. Андрэй Кеўліч і кс. Павел Шылак, кіраўнік Магілёўскага дэканату, скіравалі да Канферэнцыі Біскупаў пісьмовы зварот аб стварэнні асобнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай у каляндары Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. 

18 чэрвеня 2014г. – пасля шматлікіх старанняў супольнасць каталікоў у Горках атрымлівае новы афіцыйны адрас знаходжання парафіі – завул. Валадарскага 10.[15]

13 ліпеня 2014г. – быў атрыманы вусны адказ ад Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб тым, што было разгледжана пытанне аб неабходнасці стварэння асобнага літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай. Як паведаміў біскуп Юрый Касабуцкі, успамін Маці Божай Бялыніцкай будзе прыпадаць 20 верасня (гістарычная дата каранацыі іконы папскімі каронамі  ў 1761г).[16]

12 жніўня 2014г. – здзейснена пераафармленне будынку
і зямельнага надзелу па адрасе: завул. Валадарскага, 10 на баланс парафіі – падпісаны дагавор дарэння паміж парафіяй і а. Юрыем Находка, які да гэтага часу з’яўляўся уласнікам дома.

20 верасня 2014г. - адбылося парафіяльнае свята – першае святкаванне асобнага  ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Урачыстую Літургію ўзначаліў кс. Аляксандр Барыла з Вілейкі. Пасля святой Імшы адбыліся малітвы перад копіяй Бялыніцкай іконы, якія распачаліся гімнам, што быў напісаны адмыслова для гэтай падзеі арганісткай парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску Марыяй Новікавай.

Кастрычнік 2014г. – распачаліся рамонтныя працы па прыстасаванні набытага будынку пад будучую Горацкую каталіцкую святыню.[17]

Лістапад 2014г. – па ініцыятыве кс. Андрэя ў парафіі ўзніклі рэгулярныя малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай – кожную сераду пасля святой Імшы. Распачаліся працы па падрыхтоўцы адмысловага набажэнства перад Бялыніцкай іконай.

Студзень-красавік 2015г. – працяг рамонтных прац па прыстасаванні будынка будучай капліцы.

20 ліпеня 2015г. – пераафармленне будынка будучай капліцы на баланс Прыхода.[18]

14 жніўня 2015г. - з прычыны невялікай колькасці фінансавых сродкаў Парафія звярнулася ў Горацкі райвыканкам з просьбай ўзгаднення выкарыстання не па прызначэнні будынка для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці.[19]

19 верасня 2015г. – асвячэнне будынка будучай капліцы біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.

11 кастрычніка 2015г. – атрыманае адмоўнае рашэнне мясцовай улады аб адмове ва ўзгадненні выкарыстання не па прызначэнні.[20] У сувязі з гэтым пасля спаткання з кіраўніцтвам райвыканкама Парафія распачала працэдуру перапрафіліравання будынка пад культавую пабудову.

25-28 кастрычніка 2015г. – у парафіі адбыліся рэкалекцыі для моладзі Бабруйскай парафіі, якія арганізавалі сёстры-дамініканкі.

Люты 2016г. – у парафіі ўпершыню адбылося пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.

Сакавік 2016г. – быў падрыхтаваны будаўнічы праект капліцы з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, якая прыналежыць парафіі.

Май 2016г. – пастырская візітацыя, якую здзейсніў біскуп Аляксандр Яшэўскі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Жнівень 2016г. – святаром парафіі быў знойдзены тэкст старажытнай песні ў гонар Маці Божай Бялыніцкай.[21] Марыя Новікава, арганістка з Мінска, шматгадовы сябра нашай супольнасці, згадзілася дапамагчы з адаптацыяй тэксту на беларускую мову, каб песня зноў магла гучаць у храмах.

 

Падрыхтаваў кс. Андрэй 


[1] Дэкрэт № 44/д/06 Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі ад 14.11.2006г.  Як можна заўважыць з узгаданага дакументу, спачатку тытул адноўленай парафіі быў падвойны – праўдападобна, гэта была прынятая практыка, якая выкарыстоўвалася кіруючым іерархам.

[2] Дэкрэт № 45/д/06Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі ад 14.11.2006г.

[3] Першы афіцыйна занатаваны сакрамант сужэнства ў адноўленай супольнасці (№1-2007, стр.1)

[4] Рашэнне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту № 11-10 ад 30.05.2007г. Паводле менавіта гэтага рашэння і Статуту парафіі поўная назва супольнасці гучыць наступным чынам: Рэлігійная абшчына “Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі”.

[5] Перад распачаццем Адвэнту Мітрапаліт Кандрусевіч наведаў парафіі Магілёўскай вобласці, у: http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/102029.html.

[6] Паводле Дэкрэтаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад 12.05. 2009г.  і 30.06.2012г.

[7] Гэта праўдападобна быў адзін з першых каталіцкіх хростаў у найноўшай гісторыі парафіі (занатаваны ў кнізе Хростаў №2-2010 стр.1) Хоць з іншага боку, наступны запіс значыцца з датай “29.05.2010”, таму цяжка растлумачыць чаму запісы былі зробленыя ў такім парадку.

[8]І. Лапато, Горкі: асвячэнне копіі абраза Маці Божай Бялыніцкай, у: http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/107325-gorki-asviachenne-abraza.html.

[9] У кастрычніку 2013г. адбылося аб’яднанне дэканатаў Мсціслаўскага, Касцюковіцкага, Магілёўскага пад адной назвай “Магілёўскі дэканат”. Дэканам стаў кс. Павел Шылак, душпастыр з Крычава.

[10] Дэкрэт Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча № 38/д/13 ад 27 верасня 2013г.

[11] У нашай капліцы ёсць табернакль!,http://kasciol.by/index.php/en/naviny/item/14-u-nashaj-kaplitsy-josts-tabernakl.

[12]PDF–архіў можна знайсці на інтэрнет-старонцы www.kasciol.by.

[13] У нашай парафіі ёсць арган!, у: http://kasciol.by/index.php/en/naviny/item/82-u-nashaj-parafii-josts-argan.

[14] Біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў велікодныя стравы ў парафіях Магілёўшчыны, у: http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/121713-aswjachenne-strau.html; Біскуп Юрый у нашай парафіі: Будзьце радаснымі!, у: http://kasciol.by/index.php/en/naviny/item/98-biskup-yuryj-u-nashaj-parafii-budztse-radasnymi.

[15]Пакет неабходных дакументаў для парафіі перададзены 26.06.2014г. праз Горацкі райвыканкам.

[16] У нас ёсць парафіяльнае свята!, у: http://kasciol.by/index.php/en/naviny/item/131-u-nas-josts-parafiyalnae-svyata

[17] Праўда, першыя працы, па замене даху,  распачаліся ўжо летам 2014г.

[18] У гэты дзень быў падпісаны дагавор дарэння паміж Парафіяй і кс. Андрэем Кеўлічам, на якога быў аформлены дом. Выніковыя ж дакументы на будынак былі атрыманыя 13.08.2015г.

[19] Дадзеную працэдуру дазваляе заканадаўства Рэспублікі Беларусь у п.2 арт. 14 Жыллёвага Кодэксу: “Использование не по назначению блокированных, одноквартирных жилых домов или их части (в том числе осуществление религиозной деятельности религиозными организациями) без перевода в нежилые может осуществляться по согласованию с районным, городским исполнительными комитетами, местной администрацией района в городе с соблюдением установленных для проживания санитарных и технических требований, правил пожарной безопасности и в соответствии с правилами пользования жилыми помещениями, содержания жилых и вспомогательных помещений.”  ЖИЛИЩНЫЙ  КОДЕКС  РЕСПУБЛИКИ  БЕЛАРУСЬ, Статья 14. Назначение и использование жилого помещения, п.2 http://www.pravo.by/world_of_law/text.asp?RN=Hk1200428#&Article=14

[20]Рашэнне Горацкага раённага выканаўчага камітэту ад 02.10.2015 № 28-25.

[21]Песня знаходзіцца ў брашуры, выдадзенай у 1761г. з нагоды каранацыі Бялыніцкай іконы папскімі каронамі. Як зазначана ў дакуменце, менавіта гэты спеў выконваўся на пачатак набажэства ці малітвы, калі адкрываўся цудатворны абраз. Гл.: Informacya krotka de origine obrazu Matki Nayświętszey Białynickiey wielkiemi cudami słynącego, który za wyszłą bullą y dekretem naywyższey stolicy apostolskiey koronowany jest przez Jaśnie Wielmożnego Imci Xiędza Jerzego z Eklów Hylzena biskupa smoleńskiego roku 1761 miesiąca septembra dnia 20, 1761

Прочитано 1287 раз Последнее изменение Вторник, 20 Сентябрь 2016 19:11

Наведвальнікі

3590392
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1145
1245
8194
3566472
30484
48692
3590392
Your IP: 54.167.18.170
Server Time: 2018-11-15 19:29:51
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.