^Наверх

Воскресенье, 21 Февраль 2016 11:22

Дзень роднай мовы: “Беражыце і шануйце сваю спадчыну”

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы,— адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша. Сваімі ўражаннямі дзеліцца душпастыр парафіі НПМ Маці Касцёла ў г. Чавусы а. Гжэгаж Ксёнжэк:

“У Каталіцкай Царкве ёсць патрабаванне: святар павінен весці богаслужэнне намове таго народа, на тэрыторыі якога знаходзіцца прыход. Таму пасля скіравання мяне на служэнне ў Беларусь вывучэнне бсларускай мовы было для мяне абавязковым; рускую да таго часу я ўжо ведаў. Давялося браць урокі вашай роднай мовы, знаёміцца са здабыткамі культуры, літаратурай і гісторыяй Беларусі. Мяне, як іншаземца, уразіла багацце і мілагучнасць беларускай мовы, лічу яе адной з самых прыгожых сярод славянскіх моў. Яна вельмі блізкая да польскай, да такой ступені, што калі паляк размаўляе на сваёй роднай мове, а беларус на сваёй, мы разумеем адзін аднаго без перакладчыка.

Яшчэ адно моцнае ўражанне было звязана са знаёмствам з асобай і дзейнасцю Францыска Скарыны. Гэта сапраўды выдатны чалавек. Ён пераклад на беларускую мову і надрукаваў кнігі Бібліі, зрабіў магчымым несці Божае Слова да вялікай колькасці людзей менавіта на роднай мове.

Многія знакамітыя дзеячы культуры пісалі творы і па-польску, і па-беларуску. Адам Міцкевіч, Эліза Ажэшка, Уладзіслаў Сыракомля зрабілі вялікі ўнёсак ў культуру абодвух народаў. Калі бываю ў Мінску, абавязкова наведваю спектаклі тэатра імя Янкі Купалы. Запомнілася “Пінская шляхта” Дуніна-Марцінкевіча. Выдатны твор. Я лічу, што беларуская мова і культура – гэта ваш гонар і багацейшая спадчына.

Але за той час, што я жыву ў Беларусі, таксама паспеў заўважыць, што мала людзей, напрыклад, у Чавусах, у паўсядзённым жыцці размаўляюць менавіта на сваёй роднай мове. У той жа час у Мінску або ў Гродне вельмі часта можна пачуць прыгожую беларускую гаворку. У чым тут справа, цяжка сказаць, але, калі ўспомніць гісторыю, тыя народы, якія адмаўляліся ад свайго нацыянальнага духоўнага багацця, не мелі будучыні і сыходзілі ў небыццё. Беражыце і шануйце сваю спадчыну.”

Крыніца: “Іскра” № 13(10047) ад 20 лютага 2016г., с. 5.

Прочитано 1578 раз

Наведвальнікі

3590283
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1036
1245
8085
3566472
30375
48692
3590283
Your IP: 54.167.18.170
Server Time: 2018-11-15 18:28:47
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.