Версия для печати
Воскресенье, 21 Февраль 2016 12:24

Пастырскія аб’явы на 21.02.2016

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІI Нядзеля Вялікага Посту

  1. На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак,  чацвер, пятніцу– святая Імша ў 18.00

ü  аўторак, суботу – святая Імша ў 10.00

ü  у наступную нядзелю, 28лютага – святая Імша ў 10.00 і 16.00

  1. У пятніцу – разважанне Крыжовага Шляху.
  2. Пры ўваходзе – новы выпуск нашага парафіяльнага білютэня “Еmmaus – хачу шчыра перапрасіць за тое, што трошкі гэтая ініцыятыва была занядбаная.
  3. Сёння – імяніны ў кс. Роберта Мацееўскага, які ў 2012-2013гг з’яўляўся адказным душпастырам за Горацкую парафію.
  4. Папа Францішак у Годзе Божай Міласэрнасці заахвочвае да асаблівай магчымасці адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту падчас Вялікага Посту – пятніцу і суботу перад IV Нядзеляй Вялікага Посту зрабіць своеасаблівым часам “24 гадзіны для Пана” – гэта будзе 4-5 сакавіка. Таму ёсць такая прапанова – арганізаваць ў нашай супольнасці такую магчымасць, каб прынамсьці напрацягу дня, хоць на 1 хвіліну, знайсці паміж сваіх штодзённых абавязкаў магчымасць наведаць капліцу і ўшанаваць Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце, памаліцца за сябе, родных, блізкіх знаёмых. Падобная ініцыятыва будзе таксама адбывацца ў Магілёве – 5-6 сакавіка.
  5. У наступную нядзелю, ІІІ Нядзелю Вялікага Посту (28 сакавіка) – збор ахвяраванняў прызначаецца на дабрачынную арганізацыю “Карытас”
  6. 26 лютага – імяніны біскупа Аляксандра Яшэўскага, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
  7. Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы.
  8. Дзякуй кожнаму, хто ў розны спосаб дапамагае ў правядзенні рамонтных прац у парафіяльным доме – ужо на сённяшні дзень мы запусцілі сістэму атаплення ў будучых дадатковых пакоях.
  9. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
Прочитано 1835 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)