^Наверх

Суббота, 12 Декабрь 2015 23:27

Пастырскія аб’явы на 13.12.2015

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

ІIІ Нядзеля Адвенту

 

  1. На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00

ü  у серадуcвятая Імша ў 7.00

ü  у суботу cвятая Імша ў 10.00

ü  у наступную нядзелю, 20снежня – святая Імша ў 9.30 і 16.00

  1. У літургіі:

ü  14 снежня – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла

  1. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія адбываюцца па серадах а 7.00.
  2. З 17 снежня – ІІ частка Адвенту – час непасрэднай падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння.
  3. Як штогод ёсць магчымасць удзельнічаць у акцыі “Свяча на Вігілійны стол”, якую арганізуе “Карытас”, каб зрабіць прынамсьці такі невялікі крок ў адносіне да тым, хто патрабуе нашай салідарнасці і дапамогі.
  4. Можна набыць аплатак на Вігілію Божага Нараджэння. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя за аплаткі, а таксама за календары на 2016-ы год, будуць прызначаныя на падарункі дзецям нашай парафіі.
  5. Ave Maria – каталіцкі рэлігійны часопіс, які выдае Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. У выданні знойдзем м.інш. думкі Папы Францішка аб міласэрнасці, праграму Году Божай Міласэрнасці, артыкулы аб веры  і духоўнасці, а таксама іншую карысную інфармацыю.
  6. Дарагія сябры, 8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачаўся Святы Год міласэрнасці, абвешчаны Рымскім Пантыфікам. Няхай гэты час стане для ўсіх нас не быць абыякавым адзін да аднаго. «Гэты Год нам дадзены, каб адчуць у нашым жыцці салодкі і лёгкі дотык Божага прабачэння, Яго прысутнасць побач з намі і Яго блізкасць, перш за ўсё, у момант найбольшай патрэбы» - зазначае Папа Францішак.
  7. Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы.
  8. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
Прочитано 1623 раз Последнее изменение Суббота, 12 Декабрь 2015 23:32

Наведвальнікі

4504482
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
563
1315
6151
4477932
32474
71005
4504482
Your IP: 18.205.96.39
Server Time: 2019-11-13 03:09:19
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.