Версия для печати
Воскресенье, 06 Декабрь 2015 09:27

Пастырскія аб’явы на 06.12.2015

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІI Нядзеля Адвенту

  1. На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак, аўторак, пятніцу – святая Імша ў 18.00

ü  у серадуcвятая Імша ў 7.00

ü  у чацверcвятая Імша ў 10.00

ü  у суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе

ü  у наступную нядзелю, 13снежня – святая Імша ў 10.00

  1. У літургіі:

ü  7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупа і Доктара Касцёла

ü  8 снежня – урачыстасць абавязковая Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

  1. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія адбываюцца па серадах а 7.00.
  2. 12 снежня ў Мінску адбудзецца святая Імша на заканчэнне паслугі ў якасці Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. У той самы дзень у Магілёве адбудзецца чуванне моладзі (на працягу дня)
  3. 13 снежня, у наступную нядзелю, а 15.00 у Крычаве – парафіяльнае свята. Жадаючыя далучыцца да святкаванняў – звяртацца да святара.
  4. 8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачынаецца Святы Год міласэрнасці, які абвясціў Папа Францішак. Дэвіз Года Міласэрнасці – “Міласэрныя як Айцец”. 13 снежня ў Магілёве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Брамы Міласэрнасці, бо магілёўскі касцёл Унебаўзяцця НПМ стане асаблівым месцам, дзе будуць святкавацца розныя юбілеі ў нашым рэгіёне.
  5. Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы.
  6. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!
Прочитано 1910 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)